Камітэт па справах рэлігіяў выклікае міліцыю і клапоціцца пра здароўе

У Беларусі адраджаюцца савецкія метады антырэлігійнай барацьбы. Камітэт па справах рэлігіяў заклікаў органы ўнутраных спраў да практычнага выкарыстаньня новых нормаў закона, у адпаведнасьці зь якім любая несанкцыянаваная ўладамі рэлігійная дзейнасьць, у тым ліку малітоўныя сходы незарэгістраваных групаў на прыватных кватэрах, можа перасьледавацца як адміністратыўнае правапарушэньне. На праходзіўшай у Менску калегіі Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пра Савеце Міністраў рэспублікі старшыня Станіслаў Буко заявіў, што ГУУС Мінгарвыканкаму павінна ўзмоцніць барацьбу з «псеўдарэлігійнымі арганізацыямі і дэструктыўнымі сектамі».

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што ў Беларусі, у прыватнасьці ў Менску, захоўваецца спакойная сытуацыя ў дадзенай сферы жыцьця грамадзтва. Аднак нягледзячы на тое, што дзейнасьць псеўдарэлігійных дэструктыўных арганізацый у краіне заканадаўча забароненая і Яны ня могуць быць афіцыйна зарэгістраваныя, у Менску адзначаюцца асобныя выпадкі праяўлаеньня актыўнасьці прыхільнікаў розных містычных вучэньняў.

Паводле словаў Станіслава Буко, камітэт валодае інфармацыяй аб правядзеньні ў кватэрах менчукоў забароненых арганізацыяў і сэктаў. У сувязі з гэтым ён зьвярнуўся з просьбай да праваахоўчых органаў сталіцы, аказаць дапамогу ў выяўленьні і перапыненьні падобных фактаў.

Уцягваньне маладых людзей у незарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі можа прынесьці іх здароўю непапраўную шкоду, падкрэсьліў старшыня. Акрамя таго, у Менску адзначаецца дзейнасьць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі, якая прапаведуе каштоўнасьці, здольныя ўнесьці раскол у беларуску праваслаўную царкву. Станіслаў Буко назваў недапушчальным сход членаў дадзенай суполкі, бо яна можа парушыць міжканфэсійную роўнасьць у рэспубліцы.

Аб якой супоцы ідзе гаворка, не паведамляецца.

Крыніца:

Вечерний Минск

Рубрыка: