Новым прадстаяцелем Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы абраны архіяпіскап Карнілій

Архіяпіскап Казанскі і Вяцкі Карнілій (Цітоў) абраны новым прадстаяцелем Рускай праваслаўнай стараабрадніцкай царквы.

Паводле вынікаў трэцяга тура галасавання удзельнікаў Сабора, які адкрыўся ў аўторак у Маскве, архіяпіскап Карнілій набраў каоя 160 галасоў (дзьве трэці плюс адзін голас), паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца ў стараабрадніцкай мітраполіі. Новы прадстаяцель - адзін з самых маладых і нядаўна рукапаложаных гіерархаў РПСЦ.

"Яго абранне стала для многіх сюрпрызам", - сказаў суразмоўца агенцтва нагадаўшы, што ўжо ў першым туры новаабраны мітрапаліт значна вызначыў месцаахавальніка старабрадніцкага прастола архіяпіскапа Кастрамскога і Яраслаўскага Іаана (Вітушкіна): з 245 галасоў Карнілій набраў 130, у той час, як Іаан – 68.

У другім туры Карнілій атрымлівае 145 галасоў, Іаан – 65. Па 28 галасоў у першых двух турах атрымаў япіскап Данскі і Каўказскі Засіма, які перад трэцім турам зняў сваю кандыдатуру.

У сваю чаргу прэс-сакратар РПСЦ Сяргей Вургафт, камэнтуючы абранне ўладыкі Карнілія, выказаў меркаванне, што “новы прадстаяцель здолее забяспечыць пераемнасць курса, які быў абраны яго папярэднікам, - курса адкрытасці сучаснасці расейскаму грамадству".

Інтранізацыя новага мітрапаліта, паводле папярэдніх дадзеных, можа адбыцца ў бліжэйшую нядзелю ў Пакроўскім кафедральным саборы РПСЦ у Рагожскай слабадзе Масквы.

Папярэдні прадстаяцель РПСЦ, мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Русі Андрыян, памёр летам у выніку сардэчнага прынцыпу.

Япіскап Казанскі і Вяцкі Карнілій (Цітоў) нарадзіўся 1 жніўня 1947 года ў г.Арэхава-Зуеве ў традыцыйнай стараабрадніцкай сям’і. У сан дыякана быў рукапаложаны мітрапалітам Алімпіем (Гусевым) у 1997 годзе, а ў сан святара – мітрапалітам Андрыянам (Чацвярговым) 8 сакавіка 2004 года.

Япіскап Карнілій служыў другім святаром храма Раства Багародзіцы ў г.Арэхава-Зуеве. 14 сакавіка 2000 г. япіскап Карнілій прыняў інацкі пострыг. Абраны кандыдатам у япіскапы на Саборы ў кастрычніку 2004 года.

8 мая 2005 года мітрапаліт Андрыян у саслужэнні япіскапаў Сілуяна Навасібірскага і ўсяго Сібіру, Германа часова Далёкаўсходняга і Яўменія Кішынёўскага і ўсёй Малдавіі рукапалажыў святара-інака Карнілія ў сан япіскапа на Казанскую і Вяцкую япархію.

Крыніца:

Интерфакс-Религия

Рубрыка: