У Беларусі рэлігійныя арганізацыі могуць быць вызваленыя ад падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць
У Беларусі плануецца вызваліць рэлігійныя арганізацыі ад падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць, паведамілі "Інтэрфаксу" ў аўторак у Камітэце па справах рэлігіяў пры Савеце міністраў Беларусі.
Паводле словаў суразмоўцаў агенства, "праект дакумента аб вызваленні рэлігійных арганізацыяў, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі Беларусі, знаходзіцца на ўзгадненні ў Савеце міністраў".
За адзін год усе рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі сумарна плацяць падаткаў на зямлю і нерухомую маёмасць каля 1,7 млрд. беларускіх рублёў, паведамілі ў камітэце. Пры гэтым суразмоўцы агенства адзначылі, што "для рэлігійных арганізацыяў гэта сур'ёзная сума, для дзяржавы - нязначная".
"В кожнай вобласці сума падаткаўна нерухомую маюмасць і зямлю, якая паступае ад рэлігійных арганізацый, складае каля 0,23% ад кансалідаванага бюджэта рэгіёна", - удакладнілі ў камітэце.
У Дзяржкамрэлігіі таксама праінфармавали, што ўжо за мінулы год падаткі на зямлю і нерухомую маёмасць для рэлігійных арганізацый былі зніжаныя на 50%.
Сёння ў Беларусі дзеёнічаюць каля 2970 рэлігійных арганізацый 26 канфесій і накірункаў.
Крыніца:
Апошнія навіны
