Вышэйшы гаспадарчы суд разгледзіць справу царквы

Прадстаўнікі царквы “Новае жыццё” атрымалі адказ з Вышэйшага гаспадарчага суда. Разгляд працэсу паміж пратэстанцкай царквой і Мінскім гарвыканкамам прызначаны на 7 снежня.

Пра падрабязнасці распавядае юрыст Сяргей Луканін: “Мы атрымалі вызначэнне Вышэйшага гаспадарчага суда, у якім гаворыцца, што Вышэйшы гаспадарчы суд прызначыў разгляд справы па сутнасці на 7 снежня на 12 гадзінаў. Гэта будзе адкрытае паседжанне. Яно будзе адбывацца па адрасе: Мінск, вул. Валадарскага, дом 7, Вышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з заканадаўствам у Вышэйшага гаспадарчага суда быў месяц для таго, каб падрыхтавацца да гэтага паседжання. Гэты месяц скончыцца 4 снежня, бо 4 лістапада яны прынялі справу ў вытворчасць. Гэта значыць, што яны тут ужо крыху выйшлі за межы, вызначаныя заканадаўствам… Мы, канечне ж, адзначаем, што наш прыклад натхніць і іншыя цэрквы адстойваць свае правы. Нашая перамога, думаю, павінна натхніць многія іншыя цэрквы адстойваць дадзеныя ім законам правы, якія доўгі час зневажаліся”.

Крыніца:

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Рубрыка: