Хрысьціяне ў змаганьні з выклікамі новага часу

Напрыканцы мінулага тыдня ў Ясах (Румынія) адбывалася міжнародная кафэрэнцыя, прысьвечаная дыялёгу паміж Эўрапейскай Народнай Партыяй (буйнейшая фракцыя Эўрапарлямэнту) і праваслаўнай царквой. У гэтай канфэрэнцыі прымаў удзел сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД Павал Севярынец.

На канфэрэнцыі абмяркоўваліся праблемы ўдзелу хрысьціянскага руху і цэркваў у змаганьні з выклікамі новага часу: імперкім сындромам Расеі, праблемамі эміграцыі, энергетычнага і фінансавага крызісу, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў.

Павал Севвярынец выступіў на канфэрэнцыі з 10-хвілінным дакладам на ангельскай мове на тэму “Хрысьціянская дэмакратыя як эўрапейскі адказ на пагрозы новага часу”. Сустаршыня БХД меў шэраг сутрэчаў з прадстаўнікамі краінаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.

“Эўрапейскія палітыкі ўсё больш асэнсоўваюць значэньне хрысьціянскага руху ў палітыцы, – зазначыў Павал Севярынец. – Вельмі цешыць, што і наша партыя адгэтуль прымае ўдзел у вырашэньні важных эўрапейкіх праблемаў”.

Крыніца:

Прэсавая служба аргкамітэту па стварэньні “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі”

Рубрыка: