КДБ адмаўляецца ад каментараў па справе святара Лазара

Камітэт дзяржаўнай бяспекі катэгарычна адмаўляецца ад каментараў па справе святара Уладзіслава Лазара.

Аб гэтым заявіў начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.

12 жніўня ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб тым, што Уладзіслаў Лазар ужо можа быць вызвалены з СІЗА КДБ, бо паштоўкі, што яму пасылаюцца, «Белпошта» вяртае назад.

Не выключаецца, што святар пераведзены ў іншую ўстанову папярэдняга зняволення. Інфармацыю наконт гэтага ў КДБ прадстаўляць пакуль адмаўляюцца.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=113858

Рубрыка: