Гіерарх РПЦЗ упэўнены, што дзьве галіны Рускай Царквы будуць разам

Сакратар Архіярэйскага Сіноду Рускай замежнай Царквы япіскап Мангэтанскі Гаўрыіл, які раней дужа насьцярожана ставіўся да перспектываў аб'яднаньня дзьвюх частак Рускай Царквы, заявіў, што яны "асуджаныя" быць разам.

"Няма прычынаў, паводле якіх мы б не змаглі стаць адной Царквой і ўвайсьці ў малітоўныя стасункі. Гэтае аб'яднаньне мусіць адбыцца. Яно паслужыць далейшаму ўвацаркаўленьню рускага народу", – сказаў япіскап.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што вяртаньне ў Расею рэшткаў генерала Антона Дзянікіна і філосафі Івана Ільіна для перапахаваньня таксама сьведчыць "пра нашае жаданьне мець добрыя ўзаемныя стасункі".

Гаворачы пра Ўсезамежны Сабор, які адбудзецца ў Сан-Францыска ў траўні наступнага года, замежны гіерарх адзначыў, што ягонай галоўнай тэмай будзе абмеркаваньне магчымасьці аб'яднаньня Рускай замежнай Царквы з Царквой на Айчыне. Паводле ягоных словаў, "гэта вітае і Прэзідэнт Расеі Ўладзімер Пуцін".

Япіскап Гаўрыіл цягам паломніцкай паездкі па сьвятых месцах Расеі, якая працягнулася да 6 кастрычніка, наведаў Данскі і Мікола-Уграскі манастыры, пакланіўся сьвятыням Троіца-Сергіевай лаўры, Опцінай пустыні, Валаамскага і Салавецкага манастыроў.

Крыніца:

Интерфакс-Религия

Рубрыка: