“Хрысціянства – гэта частка нашай нацыянальнай спадчыны”-сказаў Кобіі прэм’ер міністар Індыі

Прэм’ер міністар Індыі Д-р Манмохан Сінгх адзначыў, што “Хрысціянства – гэта частка нашай нацыянальнай спадчыны” калі Рэв. Д-р. Кобія, генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў (СРЦ), быў афіцыйна запрошаны 18 кастрычніка у рэзідэнцыю прэм’ер міністра ў Нью Дэлі.

“Нам вельмі прыемна пачуць гэтае сцвярджэнне ад прэм’ер міністра Індыі”,- сказаў пазней Кобія на прэсканферэнцыі пасля сваёй сустрэчы з прэм’ер міністрам.

Гэты каментар прэм’ер міністра Сінгха з’яўляецца абвяржэннем меркавання нацыялістычных груп Індусаў, якія вызначаюць Хрысціянства як “замежную рэлігію” у апраўданне дзеяў сваёй кампаніі, накіраванай на хрысціян Індыі. У краіне налічваецца 2.32% хрысціян сярод міліярда жыхароў.

Дарэчы, Хрысціянства у Індыі старэйшае чым у цытадэлях хрысціянства ў Еўропе і іншых заходніх краінах.

Згодна традыцыі, апостал Тамаш дасягнуў Керала на Паўднёвым узбырэжжы Індыі разам з гандлярамі спецый з Бліжняга Усходу у 52 г. н.э.. і заклаў жывую хрысціянскую суполку на “зямлі какосаў”.

Падчас трыдцаціхвіліннай аўдыенцыі, якая была дадзена генеральнаму сакратару СРЦ, прэм’ер міністар Сінгх сказаў, што ўрадавая кааліцыя Аб’яднанага Прагрэсіўнага Альянса, якую ён узначальвае, працуе “над узнаўленнем нармальнага стану” і над стрымліваннем атак на хрысціян у штаце Арыса на ўсходзе Індыі і ў іншых частах краіны.

Калі Кобія выразіў сваю вялікую заклапочанасць бязлітасцівасцю дзеяў накіраваных супраць хрысціян, асабліва ў Арысе, Сінгх адзначыў, што Індыйская Канстытуцыя “гарантуе свабоду веравызнання і распаўсюда сваёй веры” і заверыў Кобія, што яго ўрад прыме меры для ўзнаўлення бяспекі Хрысціянскай грамадскасці.

Акрамя абяцанняў павялічыць фінансавую падтрымку федэральнага ўрада на ўзнаўленне знішчаных і пашкоджаныхх цэркваў, Сінгх сказаў, што яго ўрад падтрымае хрысціянскія сем’і, якія згубілі сваё жыллё і іншую маёмасць ад гвалту.

ГВАЛТ СУПРАЦЬ ХРЫСЦІЯН

Анты-хрысціянскі гвалт у Арысе ўзгарэўся з моманту забойства лідэра Хінду Свамі Лакшманананда Сарасваці 23 Жніўня. Негледзячы на тое што паўстанцы Маоісты прызналі за сабой адказнасць забойства, групы Хінду сцвярджаюць, што гэта была тайная змова Хрысціян, таму што забіты лідар, які знаходзячыся ў Кандхамале, заўзята выступаў супраць зварота ў хрысціянства.

У несціхаючым гвалце, было забіта як найменей 54 хрысціяніна, болей за 5000 дамоў, 142 царквы і тузіны хрысціянскіх інстытутаў былі абрабаваныя ці спаленыя індусамі-фундаменталістамі у Кандхамале, дзе налічваецца 20 % хрысціян ці паўмільёна чалавек.

Разам з марадзёрствам групіроўкі індусаў гвалтоўна зварочвалі Хрысціян у Індуізм, болей за дзве трэці ад 100000 хрысціян з Кандхамала сталі бежэнцамі ў джунглях ці ў лагерах дапамогі, якімі забяспечыла дзяржава, ці збеглі ў гарады і населеныя тэрыторыі.

“Я перадаў прэм’ер міністру заклапочанасць міжнароднага хрысціянскага грамадства аб сітуацыя, якая існуе ў Арысе і іншых раёнах”, паведаміў Кобіа журналістам.

“Мы хацім, каб урад гарантаваў мір, каб усталяваць бяспеку і даць хрысціянам мажлівасць вярнуцца ў свае вёскі і жыць там без страху”, дадаў Кобія.

Ён паведаміў, што ўрад “мае абавязак абараняць рэлігійныя меньшасці” і з удзячнасцю адзначыў, што на мінулым тыдні быў праведзены экстраны сход Нацыянальнай Інтэграцыйнай Рады, каб абмеркаваць сітуацыю і паўплываць на урад Арысы. Федэральны ўрад спешна накіраваў атрад у 6000 салдат у канфліктны раён Кандхамала па просьбе ўрада Арысы, дадаў ён.

АДКАЗНАСЦЬ ДЗЯРЖАВЫ

Згодна з Індыйскай федэральнай сістэмай, поруч з тым, што працай з законам і парадкам займаецца урад штату, федэральны ўрад мае паўнамоцтвы здымаць абраны ўрад штату, калі ён не здольны падтрымліваць выкананне закона. Аднак, палітычныя эксперты лічаць, што такі рашучы крок можа стаць “самазабойчым” для федэральнай улады, таму што Індусскія фундаменталісты могуць раздуць дадзены крок – павялічваючы іх тэорыю тайнай змовы Хрысціян каб прывабіць на свой бок Індыю – улічваючы, што дзяржаўныя выбары адбудуцца праз два месяцы.

Урад штата Арыса ўзначальваецца кааліцыяй, партнёрам якой з’яўляюцца Індусскія нацыяналісты БДжП (Партыя Бхарація Джаната ці Індыйская Народная Партыя). Многія абвіняюць урад Арысы ў патуранні разгуляўшамуся гвалту супраць Хрысціян, які працягваецца ўжо болей за сем тыдняў. Кобія перадаў прэм’ер міністру Індыі заклапочанасць, што “свецкі” імідж Індыі быў заплямлены непрырыўнымі данясеннямі аб гвалце над хрысціянамі.

Прэм’ер міністар сказаў, што федэральны ўрад не пашкадуе намаганняў, каб забяспечыць “свабоду богаслужэнняў” хрысціян у паўднёвым штаце Карнатака, дзе групіроўкі Індусаў не дазваляюць эвангельскім суполкам, якія не маюць сваіх асабістых цэнтраў, праводзіць малітвы ў арэндных памяшканнях.

ДЫЯЛОГ ПА ПЫТАННЮ АБАРАЧЭННЫ Ў ВЕРУ

Адказваючы на праблему прымусовага абарачэнны, Кобія сказаў: “зварот у веравызнанне, гэта пытанне сумлення і веры”.

Кобія сказаў, што СРЦ супрацоўнічае з Хрысціянскімі партнёрамі, каб сфармуляваць “правілы паводзін” у пытанні зварота ў веру і падтрымлівае дыялог з прадстаўнікамі іншых рэлігій у пагадненні па гэтым правілам, каб вера не была прычынай канфлікту паміж людзьмі.

“Атакі на хрысціян сапраўды жорсткія. Іх забіваюць як авечак”, сказаў журналістам Бісшап Метадысскай царквы Таранат Сагар, прэзідэнт Нацыянальнай Рады Цэркваў Індыі (НРЦІ). Бісшап Сагар, які з’яўляецца сябрам цэнтральнай рады СРЦ, уваходзіў у дэлегацыю, якая сустракалася з прэм’ер міністрам, таксама як і выканаўца праграмы СРЦ Азія Д-рам Мэцью Джорджам Чунакара і П.Дж.Курыен, вядомым членам Індыйскага парламенту, які ходзіць у царкву Мар Тома.

Тузіны цэркваў і домаў малітвы пацярпелі ад атак Індусскіх фундаменталістаў у штаце Карнатака і яго сталіцы Бангалоры, дзе жыве Бісшап Сагар.

То што адбываецца у дадзены момант, можна назваць сістэматычнымі дзеямі на разбурэнне структуры грамадства для палітычных мэт”, сообўіл бісшоп Сагар на прэсканферэнцыі. “Зварот у веру, гэта прывід, якім апраўдваюць напады на хрысціян”, дадаў ён.

Масавыя распаўсюд гвалтоўнага стаўлення да хрысціян ідзе напярэдадні выбараў, якія пройдуць на пачатку 2009 году. Многія тлумачаць, што кампанія па абвінавачванню хрысціян у абарачэнні Індусаў у веру масіруецца для таго, каб электарат падтрымаў на выбарах Індусскую большасць.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: