Да Яроменка не пускаюць святара

Палітвязьню Уладзіміру Яроменку адміністрацыя турмы адмаўляе ў сустрэчы з сьвятаром, паведамляе "Наша Ніва".

Як стала вядома сябрам маладафронтаўца, Уладзімір Яроменак ужо некалькі разоў пісаў заяву на сустрэчу са святаром. Аб гэтым юнак піша ў сваіх лістах з-за кратаў. Аднак адміністрацыя мінскага СІЗА № 1 заявы ігнаруе, сустрэчу не арганізоўвае і нават не тлумачыць, чаму зняволенаму нельга сустрэцца са святаром.

У падобную сітуацыю ўжо трапляў Павел Севярынец падчас знаходжання ў «Амерыканцы». Аднак тады адміністрацыя ўстановы спасылалася на адсутнасць адпаведнага памяшкання для сустрэчаў. На «Валадарцы» неабходныя ўмовы ёсць.

Рубрыка: