Мітрапаліт Іларыён зноў пабывае ў Беларусі

Прыбыццё ў Мінск Старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў  Маскоўскага Патрыярхата мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) чакаецца заўтра, 5 красавіка.

Тут, як мяркуецца, ён прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Міланскі эдыкт у гісторыі цывілізацыі. Праблемы ўзаемадзеяння Царквы і Дзяржавы ў сучасных умовах», якая пройдзе ў Інстытуце тэалогіі БДУ, дзе таксама чакаецца прысваенне мітрапаліту Іларыёну звання гэтага Ганаровага доктара гэтага інстытута.

Акрамя таго, мяркуецца прысутнасць мітрапаліта Іларыёна на беларускай прэм'еры яго араторыі «Страсці па Мацвею». Дамоўленасць аб выкананні араторыі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася падчас леташняга візіту кіраўніка АЗЦС МП ў Беларусь.

 

 

 

Рубрыка: