У каталікоў - нядзеля радасці

У гэтую нядзелю ў каталікоў 4-я нядзеля Вялікага посту, якая па першым слове уваходнага антыфону, традыцыйна называецца «Нядзеляй радасці (Laetare)». Ўласцівая ёй тэма радасці збольшага змякчае суровасць вялікапоснай літургіі.

Сэнс гэтага дня ў тым, каб на зыходзе паста нагадаць вернікам пра няспыннаю радасць, якая павінна суправаджаць хрысціяніна. Радасці не супрацьстаіць пакаянне, ёй супрацьстаіць смутак. І нават Крыж вядзе да радасці Уваскрасення.

У гэтую нядзелю дапускаюцца ружовыя адзенні святароў наўзамен фіялетавых, на Імшы могуць гучаць музычныя інструменты, а алтар ўпрыгожваецца кветкамі, чаго не робіцца ў іншыя дні Вялікага Посту. Фіялетавы колер паказвае на час чакання Хрыста, выказвае стан суму чалавека - суму, прасякнутага надзеяй. У сярэдзіне Вялікага посту надзея моцна ўзрастае. За плячыма ў чалавека застаецца доўгі час вялікапоснай падрыхтоўкі, таму з гэтага дня ўсе пойдзе лягчэй.

Вялікі пост заканчваецца святам Вялікадня, якое ў 2016 г. па каталіцкім календары святкуецца 27 Сакавіка (праваслаўны Вялікдзень - 1 траўня).

 

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: