Мітрапаліт Філарэт святкуе 50 гадоў архірэйства
Сення спаўняецца 50 гадоў з дня пасвячэння Ганаровага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) ў епіскапскі сан. 24 кастрычніка 1965 г. ён быў пасвечаны ў епіскапа Ціхвінскага, вікарыя Ленінградскай епархіі падчас Боскай літургіі ў Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры.

Абсалютная большасць вельмi ясна выказалася за захаванне традыцыйнага вучэння i заклiкала да выключэння супрацьпастаўлення сумлення з маральным законам. Несакрамэнтальныя саюзы не адпавядаюць вучэнню Касцёла, i таму ў iх справах неабходна прытрымлiвацца традыцыйнага вучэння Касцёла.
13 кастрычніка 2015 ў акадэмічным храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага ўпершыню была здзейсненая Боская літургія на беларускай мове. Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава) набажэнства здзейсніў студэнт 1-га курсу аспірантуры МінДА протаіерэй Яўген Грамыка.
З прысуджэннем Нобелеўскай прэміі Святлану Алексіевіч павіншавалі мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ад Каталіцкай царквы пісьменніцу павіншаваў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Патрыярх Кірыл павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. Пуціна з днем нараджэння, ужываючы недвухсэнсоўным паралеліх і параўнанні з князем Уладзімірам, Хрысціцелем Русі, 1000-годдзе смерці якога шырока адзначаецца ў гэтым годзе Рускай Праваслаўнай Царквой.
2 октября 2015 года в минском храме Всех Святых состоялась так называемая "торжественная церемония "Молитва за Беларусь". Но молитвы за Беларусь, как токовой, не было. Молитвенная часть ограничилась краткой молитвой в крипте храма об упокоении "белорусских воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны вдали от Родины".
Бюст з ранейшага высокага месца перад капліцай перамешчаны на задні і нізкі план. Тым не менш, помнік Сталіну застаўся каля капліцы, тады як выканаўчы дырэктар комплексу Аляксандр Мятла сцвярджаў, што ен побач з ёй стаяць не будзе.
У ходзе пілігрымкі удзельнікі пабывалі на розных месцах евангельскай гісторыі, а таксама прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.
Фільм «Кірыл і Мятод» чэшскіх рэжысёраў Атакара Шмідта і Яны Струднічкавай заваяваў Гран-пры XI Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
2 верасня ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення прайшло чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату РПЦ), на якім беларускім епіскапам быў прадстаўлены ігумен Васіян (Змеяў), прызначаны прадстаўніком Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце.
З уводам у эксплуатацыю новага будынка Духоўна-адукацыйнага цэнтра побач з Мінскім кафедральным саборам завяршыўся пераход Мінскай духоўнай акадэміі з Жыровічаў у сталіцу.
У сувязі з заснаваннем прадстаўніцтва Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце ў г. Мінску і згодна з адпаведным указам Патрыярха Кірыла на пасаду прадстаўніка Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце прызначаны ігумен Васіян (Змеяў).
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што інфармацыя аб тым, што Яго Святасць Папа Францішак разам з просьбамі ад краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі таксама асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.
У мясцовай Свята-Троіцкай царкве адбылася памінальнае набажэнства, якое традыцыйна праводзяць у памяць пра паэтку. Набажэнства адбывалася на беларускай мове.
У канцы ліпеня ў двух каталіцкіх семінарыях Беларусі прайшлі рэкалекцыі і ўступныя экзамены. Па іх выніках на першы курс Гродзенскай семінарыі залічана 6 юнакоў, а ў Пінскую семінарыю толькі 1 чалавек.
Напярэдадні Дня Хрышчэння Русі і царкоўнай памяці князя Уладзіміра Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся з пасланнямі з нагоды ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны як да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, так і да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прызнаўшы тым самым, што яны прадстаўляюць два бакі супрацьстаяння.