Катакомбы веры ў краіне Саветаў

Дваццатае стагодзьдзе увайшло ў гісторыю як стагодзьдзе такога жорсткага ганеньня на хрысьціянства, якога ня бачылі за ўвесь час яго існаваньня. Маштаб перасьледу ў “краіне саветаў” перавысіў вядомыя сваёй жорсткасьцю ганеньні першых стагодзьдзяў пасьля Нараджэньня Хрыстовага ў Рымскай імпэрыі. Як і ў той даўні час, мэта была простая і дасканалая – у карані зьнішчыць хрысьціянскую веру.

17. На спачынку (1970-1971)

Вяртаючыся з ЗША ў Аўстралію, я затрымаўся са сваімі спадарожнікамі ў Ганалулу на тры дні з мэтай агледзець славутасьці гэтага вядомага вострава і горада. Пры дапамозе турыстычнага аўтобуса гэта было нескладана. Паведамілі ў Сіднэй сабаранам пра нашае вяртаньне.

16. Архіепіскап Аўстралійскі

У далёкай Аўстраліі, дзе сьвятарстваваў архіепіскап Сава, узьніклі вялікія хваляваньні вакол катэдральнага сабора і сярод яго прыхаджанаў. Састарэлы архіепіскап і яго вікарый епіскап Канстанцін справіцца не маглі. У такіх абставінах успомнілі пра мяне.

14. Епіскап Аргентынскі (1956-1957)

У першыя дні сьнежня 1955 года я атрымаў тэлеграму: "Вы прызначаны на епіскапскую катэдру ў Аргентыну. Чакаем Вашай згоды. Тэлеграфуйце. Мітрапаліт Анастасій". Стан майго здароўя затрымаў мяне з адказам. Хутка атрымаў другую тэлеграму: "Чакаем Вашай згоды. Мітрапаліт Анастасій". Памаліўшыся, я адказаў: "Згодны".

10. Архіпастырства ў Нямеччыне (1945-1950)

У Францэнсбадзе я жыў ня толькі як на курорце з сусьветнавядомай славай, але і як у манастыры - адлучаны ды ізаляваны ад вонкавага сьвету. Хоць мы ўсе жылі ў адным гатэлі, але я ні да каго не заходзіў і са сваімі ў гатэлі не сустракаўся. Кожны з нас жыў сваім жыцьцём і займаўся сваімі зацікаўленьнямі. Велічныя паркі і самотныя алеі былі маімі ўлюбёнымі мясьцінамі для адпачынку і прагулак. Такі стан рэчаў мне падабаўся і я адчуваў сябе дастаткова добра, хоць і жылося ў голадзе.

8. Епіскап Віцебскі (1942-1946). Узначаленьне Наваградзкай епархіі.

3 Туркавічаў мне трэба было ехаць праз Варшаву ў горад Мінск. сталіцу Беларусі, дзе ствараўся царкоўны цэнтар32 і знаходзіліся мітрапаліт Мінскі і ўсёй Беларусі Панцеляймон (Ражноўскі), які перасяліўся з Жыровіцкага манастыра, і яго вікарый — епіскап Слуцкі Філафей, мой брат па манаскім пострыгу, нядаўна высьвечаны ў епіскапа Слуцкага, прыбьшы з Варшавы, дзе ён жыў стала. Па сутнасьці, ён і чакаў мяне ў Мінску. Туды я і павінен быў ехаць.

6. Архімандрыт. Арышт мітрапаліта.

Пры атрыманьні ўзнагародаў у мяне здараліся непаразуменьні. Я іх не жадаў і лічыў, што сьвятар павінен выконваць свае пастырскія абавязкі па сумленьні і без узнагародаў. Духоўна абслугоўваючы сваю паству, а таксама стоячы ў царкве перад сьв. прастолам, яны служаць Богу і ад Бога атрымоўваюць узнагароду. Калі імпэратар Мікалай I устанавіў узнагароду для духавенства, мітрапаліт Маскоўскі Філарэт заплакаў і сказаў: "Няшчасьце для Царквы!" У старажытнасьці духавенства служыла без узнагародаў.

5. Паслужны сьпіс. 1.Кодзень. 2.Благадатнае. З.Валомін. 4.Сынадальны архіў. 5.Яблонка Выжна. 6.Кулаковічы. 8.Туркавічы. 9.Кельцы. 10.Варшава.

У царкоўна-адміністрацыйнай практыцы ў Расейскай імпэрыі прынята было весьці паслужны сьпіс пра кожнага сьвятара. Гэтай справай займаліся духоўныя кансысторыі, якія існавалі ў кожнай епархіі і зьяўляліся дапаможнымі органамі епархіяльнага архірэя. У паслужныя сьпісы запісваліся даты нараджэньня і хрышчэньня. высьвячэньня ў дыяканскі і герэйскі саны, атрыманьне ўзнагародаў і пакараньняў, а таксама прызначэньняў і перамяшчэньняў па службе. Гэтая канцылярская практыка мела вялікае значэньне ў царкоўна-адміністрацыйным жыцьці.

2. Рэлігійнасьць

Пісьменьнікі, якія вучыліся ці закончылі духоўныя сэмінарыі і акадэміі, звычайна маўчаць у аўтабіяграфіях пра сваю рэлігійнасьць у юнацкія гады. Калі ж прыгадваюць, то спасылаюцца на праведнасьць сваіх бацькоў ці бабуль, якія ўплывалі на разьвіцьцё іх рэлігійных пачуцьцяў. Ствараецца ўражаньне, што гэтае пачуцьцё прыходзіць звонку. На самай справе яно закладзена ў душу чалавека ад нараджэньня.

Частка 1-я. 1. Родныя далячыні

Родныя мясьціны страчаныя для маіх вачэй назаўсёды. Яны засталіся толькі ў памяці. Ваенная віхура нечакана наляцела на мірных жыхароў маёй радзімы і зьнішчыла іх дабрабыт, а многіх зь іх забіла ці выгнала ў далёкі і невядомы край. Тыя, што выратаваліся і аселі на чужыне, хутка забыліся на свае родныя мясьціны, а дзеці іх зрабіліся "бязроднымі іванамі". I толькі нямногія па-ранейшаму сумуюць па сваёй далёкай бацькаўшчыне.

Прысьвячэньне

Faci quod potui,
faciant meliora potentas...

Гэтую сьціплую працу прысьвячаю пяцідзесятым угодкам свайго пастырскага служэньня ў манаскім сане і 75-годзьдзю свайго жыцьця...

Да такога веку я змог дажыць па Волі Божай, хоць шмат разоў стаяў вочы ў вочы перад сьмерцю. Але Хрыстос Выратавальнік захаваў мяне і паставіў на пастырскае, а пазьней і архіпастырскае служэньне ў Сьвятой Ягонай Царкве. I гэты абавязак служэньня нясу ўжо палову стагодзьдзя і буду несьці яго да таго моманту, пакуль Усемагуты не пакліча мяне да жыцьця вечнага.

Страны: 

Царква ў гады нямецкай акупацыі: здраднікі Радзімы і ворагі народу ці святыя Божыя пакутнікі і вызнаўцы?

З аднога боку заангажаваная ў сучасную палітыку і ідэалогію Беларуская Праваслаўная Царква не выстаўляе на першае месца памяць пра ганенні савецкага часу і пра новых пакутнікаў, з іншага ж боку - у параўнанні з Расейскай Праваслаўнай Царквой у Расеі, якая ў дачыненнях з дзяржаўнай уладай характарызуецца большай свабодай, чым у Беларусі, у нашай краіне, усё ж, у справе ацэнкі дзейнасці праваслаўнай Царквы ў гады акупацыі, зроблена больш крокаў наперад. І гэта - нішто іншае, як цуд Божы.

МАНІТОРЫНГ СМІ: Радыё Свабода: Грамадзкі рэдактар: «За камуністамі Царква засталася Царквой дзякуючы новым пакутнікам»

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня Наталька Васілевіч. Яна – кіраўнік беларускага хрысьціянскага парталу “Царква”, рэгіянальны прадстаўнік Сусьветнага брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас”. Сёньня Наталька Васілевіч расказвае пра малавядомых беларускіх пакутнікаў-сьвятароў

28 кастрычніка 1999 году Сьвяты Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэньне аб шанаваньні сабору сьвятых новых пакутнікаў-сьвятароў у зямлі Беларускай, якія пацярпелі і прынялі сьмерць у часы савецкае ўлады.

Старонкі