Перахода да сістэмы электроннай ідэнтыфікацыі грамадзян трэба праводзіць далікатна, лічаць гіерархі РПЦ

Святы Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) накіраваў зварот да органаў улады краінаў СНД і Балтыі. з заклікам далікатна паставіцца да праблемы перахода да сістэмы электроннай ідэнтыфікацыі грамадзян.

"Няма нічога грахоўнага і ў выкарыстанні для ўліку грамадзянаў... апошніх тэхнічных дасягненняў, у тым ліку, электронных сродкаў. Аднак, разам з шэрагам тэхнічных перавагаў... развіццё электронных сродкаў апазнання асобы хавае ў сабе нямала небяспекаў. ", - гаворыцца ў звароце Сінода, распаўсюджаным сёньня ў Маскве.

У прыватнасці, паводле меркавання гіерархаў, "узрастае залежнасць чалавека ад непазбежных тэхнічных збояў, памылак, нядбайнасці пэрсанала ці ўмяшальніцтва злодзеяў". Не выключаная мажлівасць цэнтралізаванага збора звестак аб прыватным жыцці грамадзянаў і іх перакананнях, лічыць Сінод, папярэджваючы, што "гэта стварае пагрозу правам і сабодзе асобы, робіць магчымым татальны кантроль за жыццём чалавека, у тым ліку за ягоным светапоглядам".

У сувязі з гэтымі асцярогамі, якія неаднаразова выказваліся шматлікімі вернікамі, члены Сінода выразілі шэраг пажаданьняў для таго, каб зняць заклапочанасць праваслаўных хрысціян.

Так, гіерархі ўказваюць на небяспеку збору і захавання дадзеных аб прыватным жыцці людзей, асабліва аб іх рэлігійным і палітычным выбары, здароўі, коле стасункаў, падарожжах

Апроч таго, гаворацца далей у дакуменце, "кожны чалавек мусіць ведаць, якая менавіта інфармацыя аб ім утрымліваецца ў "электронным дасье", і мець магчымасць выключаць з яго звесткі, якія страцілі актуальнасць".

Святы Сінод лічыць таксама важным, каб распрацоўка электронных сістэмаў ідэнтыфікацыі і ўліку грамадзянаў вялася голасна, пад грамадскім кантролем, прыняць меры да абароны персанальнай інфармацыі, узмацніўшы адказнасць за яе незаконнае выкарыстанне.

"Сродкі апазнання чалавека не мусяць шкодзіць ягонаму здароўю, прыніжаць ягоныя гонар і годнасць. Мы бачым непрыймальнымі такія віды падобных сродкаў, якія б былі неаддзельныя ад чалавечага цела.", - сказана ў паведамленні.

Апроч гэтага, лічаць гіерархі, нельга ў сістэмах уліку прысвойваць людзям нейкі нумар, які будзе выкарыстоўвацца замест імені. "Падобна на нумар пашпарту, уліковыя нумары могуць адносіцца не да асобы, а да дакумента ці запісу ў базе дадзеных", - отмечено в документе.

Галоўным жа ў гэтым пытанні Сінод лічыць магчымасць альтэрнатывы для тых людзей, якія паводле розных прычынаў адмаўляюцца ад удзелу ў новай ідэнтыфікацыйнай сістэме, неабходнасць зрабіць так, каб гэтыя людзі не былі б "адкінутыя на адхон жыцця".

Адначасова Сінод заклікаў праваслаўных хрысціян памятаць, што "прыняцце ці непрыняцце новых дакументаў, у тым ліку тых, што ўтрымліваюць электронную інфармацыю аб прыродных уласцівасцях чалавечага цела, не павінна быць нагодай для асуджэння адных хрысціян іншымі, для сеяння смуты і расколу ў Царкве".

Полный текст обращения можно прочитать здесь.

Крыніца:

Мир Религий

Рубрыка: