БЕЛАРУСЬ: ШТРАФ ЗА СЛУЖЭННЕ СВЯТА ЖНІВА Ў ПРЫВАТНЫМ ДВАРЫ

 

Генадзю Рыжкову, пастару Рады Баптыскіх Цэркваў ў Асіповічах, на ўсходзе Магілёўскай вобласці, не ўдалося аспрэчыць штраф, які ён атрымаў за правядзенне незарэгістраванага богаслужэння, гэта пацвердзіў Службе навін Форуму 18 судовы службоўца. Цяпер ён мусіць заплаціць штраф у памеры каля сярэдняга месячнага заробку за правядзенне свята жніва ў сваёй царкве. Міхаіл Сатнічэнка, у двары якога праходзіла вераснёўская служба, паведаміў Форуму 18, што царква не пагаджаецца з дзеяннем дзяржавы: “Безумоўна, мы дагэтуль праводзім богаслужэнні”. Але начальнік мясцовага аддзелу па ідэалогіі абараняе свае дзеянні. “Паводле закону, царква мусіць зарэгістравацца, але яны адмаўляюцца,” – сказала Форуму 18 Ганна Землянухіна. – “Я не згодная, што гэта пераслед. Няхай сустракаюцца, але спачатку яны павінны зарэгістравацца”. Форум 18 адзначае, што хаця колькасць падобных штрафаў за апошнія гады ў Беларусі скарацілася, узровень штрафаў стаў, часцей, нашмат вышэй. Тым часам, пад агульнанацыянальнай петыцыяй па змене рэпрэсіўнага закону аб рэлігіі 2002 г. было сабрана каля сарака тысячаў подпісаў, як паведаміў Форуму 18 прадстаўнік кампаніі – Сяргей Луканін.

Чыноўніца па ідэалогіі, якая дапамагала абвінавачванню супраць пастара Баптысцкай царквы на ўсходзе Магілёўскай вобласці за правядзенне службы на свята жніва ў прыватным двары, свае дзеянні абараняла ў размове са Службай навін Форуму 18. “Паводле закону царква мусіць рэгістравацца, а яны адмаўляюцца”, - адзначыла 22 лістапада Ганна Земянухіна, якая ўзначальвае аддзел па ідэалогіі Асіповіцкага раёну. – “Я не згодная, што гэта пераслед. Няхай сустракаюцца, але спачатку яны павінны зарэгістравацца.”

Калі Форум 18 адзначыў, што патрабаванні рэгістрацыі парушаюць міжнародныя стандарты правоў чалавека, Землянухіна сцвердзіла, што такія пытанні яе не тычацца: “Я мушу толькі ажыццяўляць закон”. Незарэгістраваная асіповіцкая баптысцкая царква – якую Землянухіна пазначыла як “незаконная арганізацыя” – была папярэджаная, што для таго, каб праводзіць наступныя службы, павінна зарэгістравацца, дадала яна. Яна адзначыла, што шэсць іншых пратэстанцкіх цэркваў, зарэгістраваных у раёне, дзейнічаюць без праблемаў.

Пастар Асіповіцкай царквы, Генадзь Рыжкоў, быў прысуджаны да штрафу ў памеры 248000 беларускіх рублёў (650 нарвежскіх крон, 84 еўра ці 116 даляраў ЗША) – амаль сярэднямесячны заробак – асіповіцкім раённым судом 26 кастрычніка, гэта адзначыла Рада Цэркваў 7 лістапада. Пастар Рыжкоў быў прызнаны вінаватым у парушэніі арт. 9.9, ч.1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях, паводле якога караецца стварэнне ці ўзначальванне рэлігійнай арганізацыі без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Пастар Рыжкоў падаў апеляцыю на штраф, даказваючы, што ён з’яўляецца парушэннем Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і іншых міжнародных пагадненняў, так паведаміла Рада цэркваў. Ён таксама падкрэсліў, што “баптысцкая вера не забароненая ніякім законам. Службы праходзяць мірна і не парушаюць грамадскі парадак ці не шкодзяць грамадскай бяспецы ці здароўю і свабодзе грамадзян.”

Магілёўскі абласны суд адмовіў апеляцыі Рыжкова 20 лістапада, і гэта пацвердзіў прадстаўнік суда Форуму 18 22 ліставада.

Міхаіл Сатнічэнка, у садзе якога адбылося богаслужэнне свята жніва 23 верасня, сказаў Форуму 18 20 лістапада, што царква не пагаджаецца з дзеяннямі дзяржавы. “Безумоўна, мы дагэтуль праводзім служэнні,” – адзначыў дыякан царквы. Сатнічэнка паведаміў, што разам з прыкладна 100 членамі Асіповіцкай царквы, заснаванай у 1932 г, служэнні наведвае “мноства гасцей” з іншых гарадоў. Гэта быў першы выпадак, калі царква была аштрафаваная, сказаў ён Форуму 18.

Асіповіцкая царква належыць да Баптыскай Рады Цэркваў, якая аддзялілася ад прызнанага ўрадам Баптыскага Саюзу ў 1961 у знак пратэсту супраць савецкіх законаў, якія забаранялі місіянерскую дзейнасць і рэлігійнае выхаванне дзяцей. Царква прынцыпова адмаўляецца рэгістравацца ў органах улады ў пост-савецкіх краінах.

Адзіны іншы штраф у Беларусі, пра які паведаміла Рада Цэркваў у гэтым годзе – у памеры паловы сумы, якую атрымаў Рыжкооў – быў прысуджаная 24 жніўня адному з яе членаў у Брэсцкай вобласці за правядзенне летняга свята царквы (гл. F18News 14 September 2007).

У іншым нядаўнім выпадку, пастар харызматычнай Царквы 100-кротнага Жывучага Слова, атрымаў афіцыйнае папярэджанне 9 кастрычніка пракурорам Савецкага раёну г. Гомеля – паўднёва-ўсходняга абласнога цэнтра – за правядзенне нядзельнага богаслужэння без рэгістрацыі на тэрыторыі прыватнага ўладання. (a
гл. F18News 11 October 2007).

Да 2004 г. штрафы за незарэгістраваную рэлігійную дзейнасць былі звычайна параўнальна невялікімі – эквівалентныя сярэдняму заробку за некалькі дзён – і ў большасці выпадкаў тычыліся прыходаў Баптысцкай Рады Цэркваў. Яны і іншыя незарэгістраваныя незалежныя пратэстанцкія цэрквы паведамілі аб 17 падобных штрафах у 2003 і 2004 гг.. У той час, як за 2005 і 2006 гг. аналагічных штрафаў было 12, гэтыя штрафы ў многіх выпадках нашмат узраслі – пачынаючы ад эквівалента сярэдняга двухтыднёвага да двухмесячнага заробкаў. Сярэдні месячны заробак у Беларусі складае прыкладна 300000 беларускіх рублёў (800 нарвежскіх крон, 100 еўра ці 140 даляраў ЗША).

Тым часам, пад агульнанацыянальнай петыцыяй за змены ў рэпрэсіўным законе аб рэлігіях 2002 г. было сабрана каля 40000 подпісаў, паведаміў прадстаўнік кампаніі Сяргей Луканін Форуму 18 22 лістапада. Ён сказаў, што арганізатары кампаніі спадзяюцца дасягнуць 50000 – лічбы, якая патрабуецца паводле Канстытуцыі 1994 г. для звароту ў Канстытуцыйны Суд – да канца 2007 г. Аднак канстытуцыйная гарантыя “ускладняецца” прававым патрабаваннем, што ініцыятыўная група па зборы подпісаў павінна быць зарэгістраваная дзяржаўнымі органамі перад тым, як збіраць подпісы, адзначыў Луканін.

Ведаючы, што іх ініцыятыўнай групе будзе адмоўлена ў рэгістрацыі – у прыватнасці гэта здарылася з прафсаюзамі, якія пратэставалі супраць зменаў у працоўны кодэкс – арганізатары кампаніі плануюць прадставіць петыцыю прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку і парламенту з просьбай, каб яны аспрэчылі закон аб рэлігіях у Канстытуцыйным Судзе, патлумачыў Луканін.

Кампанія па зборы подпісаў за змены з закон аб рэлігіях 2002 г. пачалася 22 красавіка 2007 г. (гл. F18News 16 May 2007).

Высокія дзяржаўныя чыноўнікі, у т.л. віцэ-прэм’ер Аляксандар Касінец, досыць жорстка супрацьстаяць кампаніі, а міліцыя ўжо арыштавала некалькі яе ўдзельнікаў, а таксама канфіскавала матэрыялы кампаніі (гл. F18News 27 September 2007).

Некаторыя вернікі прынялі тактыку, якая звычайна асацыюецца з секулярным палітычным актывізмам, для таго, каб адстаяць свабоду думкі, сумлення і веры ў краіне, у якой найбольш жорсткі кантроль рэлігійнай дзейнасці ў Еўропе. Форум 18 таксама адзначае, што з’явілася тэндэнцыя сярод актывістаў апазіцыі, у тым, каб, у сваю чаргу, абапірацца на рэлігійныя ідэі.

(Гл. F18News 29 November 2006).

Для больш падрабязнай інфармацыі глядзіце Даследаванне Форуму 18 аб рэлігійнай свабодзе ў Беларусі

Поўная справаздача аб сітуацыяй са свабодай рэлігіі ў Беларусі.

Даследаванне памяншэння рэлігійнай свабоды ва ўсходняй вобласці Арганізацыі па Бяспецыі і Супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Магчымая для раздрукавання мапа Беларусі.

© Forum 18 News Service. Усе правы абароненыя. ISSN 1504-2855

Вы можаце перадрукоўваць ці цытаваць гэты артыкул, забяспечваючы давер да F18News http://www.forum18.org/

http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=1051

Джэральдзіна Фаган, маскоўскі карэспандэнт, Служба навін Форуму 18

Рубрыка: