Памяці сяброў

Пусть многих нет, пусть многие далеко.
Но в памяти они всегда живут.
Они запали в душу так глубоко.
Что ласково в прошедшее зовут...
К. Кульнёў

Імёны сяброў дарагія для мяне. Шмат хто зь іх ужо адышоў, але ў маёй памяці яны як жывыя. Малюся за іх - і за памерлых, і за жывых. У малітве нітуюся зь імі.

У гэтым сьпісе падаю імёны і прозьвішчы толькі нямногіх, асабліва блізкіх мне. Усіх немагчыма пералічыць тут:

Вялебны Мітрапаліт Дыянісій (Валядзінскі), галава Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Полыпчы, прафэсар і заснавальнік багаслоўскага факультэта Варшаўскага ўнівэрсытэта, магістар багаслоўя Казанскай духоўнай акадэміі, былы рэктар Холмскай духоўнай сэмінарыі, высьвечаны ў сан епіскапа Крамянецкага ў Пачаеўскай Лаўры ў 1913 годзе Сьвяцейшым патрыярхам Антыяхійскім, памёр у Варшаве 15.03.1960 года.

Вялебны Мітрапаліт Цімафей (Шрэтэр), галава згаданай Царквы ў камуністычнай Полыпчы, магістар багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэта, памёр у Варшаве.

Архіепіскап Веніямін (Сяргей Навіцкі), магістар багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэта, высьвечаны ў епіскапы з манахаў Пачаеўскай Лаўры ў чэрвені 1941 года, адпакутаваў дзесяць гадоў у канцлягеры ў Сыбіры, памёр на катэдры епіскапа 14.10.1976 года ў СССР.

Архіепіскап Філафей (Уладзімір Нарко), магістар багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэта, высьвечаны ў епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі з лістапада 1941 года ўЖыровіцкім манастыры, быў намесьнікам мітрапаліта Мінскага і ўсяе Беларусі Панцеляймона (Ражноўскага), у эміграцыі прызначаны на катэдру Бэрлінскай і Германскай епархіі Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы з тытулам архіепіскапа Бэрлінскага і Германскага з рэзыдэнцыяй у Гамбургу.

Епіскап Крамянецкі, вікарый Валынскай епархіі Сімон (Іваноўскі). кандыдат багаслоўя Маскоўскай лухоўнай акадэміі (1912), высьвечаны ў епіскапа ў 1925 годзе ў Полыпчы, адбыў 10 гадоў канцлягераў у Сыбіры, пасьля служыў архіепіскапам Чарнігаўскім, памёр 1.2.1966 года ў Віньніцы на спачынку.

Архіепіскап Грыгорый (Барышкевіч), кандыдат багаслоўя Казанскайдухоўнай акадэміі (1913), мітрафорны протаіерэй у Праваслаўнай Царкве ў Полыпчы, у кастрычніку 1943 года прыняў манаскі пострыг і быў высьвечаны ў епіскапа на катэдру Гомельскую і Мазырскую (у Беларусі), памёр у эміграцыі 9.10.1957 года ў Чыкага. дзе займаў епіскапскую катэдру ў Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царкве.

Архімандрыт Ігнат (Мікалай Возераў), закончыў Пажскі корпус у Пецярбургу ў 1916 годзе, багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэта ў 1931 годзе, прыняў манаства ў Пачаеўскай Лаўры напрыканцы 1927 года, першапачаткова сьвятарстваваўу Полыпчы, пазьней -у Югаславіі, памёр ад зьнясіленьня ў камуністычнай Альбаніі ў 1947 годзе.

Епіскап Мітрафан (Міхал Гуткоўскі), магістар багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэта, манах Пачаеўскай Лаўры, настаяцель Яблочынскага манастыра, высьвечаны ў епіскапа Бабруйскага ў 1955 годзе. памёр у Куйбышаве (Самара), дзе займаў епіскапскую катэдру ў СССР.

Мітрафорны протаіерэй Канстанцін Гаўрылкаў, магістар багаслоўскіх навук Варшаўскага ўнівэрсытэта, займаў розныя сьвятарскія пасады ў Полыпчы, а пасьля вайны з 1945 года ў СССР, памёр 12.6.1973 годаўРызе.

Архіепіскап Дамаскін (Малюта), намесьнік Пачаеўскай Лаўры. высьвечаны ў епіскапа Чарнавіцкага ў чэрвені 1940 года ў Маскве. пазьней быў епіскапам і архіепіскапам Камянец-Падольскім, загінуў у 1944 годзе ў час наступу савецкіх войскаў.

Протаіерэй Георгій Латоцкі, магістар багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэта, забіты бомбай у Варшаве ў жніўні 1944 года ў час польскага паўстаньня.

Архімандрыт Феафан (Феадосій Пратасевіч), зь беларускага духавенства, дырэктар інтэрната Праваслаўнага багаслоўскага ліцэя ў Варшаве, настаяцель царквы на Волі, забіты немцамі ў 1944 годзе.

Мітрафорны протаіерэй Віктар Раманоўскі, вайсковы сьвятар у Польскай арміі, магістар багаслоўя Варшаўскага ўнівэрсытэта, расстраляны балыпавікамі ў Катыні каля Смаленска ў 1940 годзе.