Красавік 2011

  1. Патрыярх Кірыл прапанаваў УАПЦ далучыцца да Маскоўскага Патрыярхату

    У час знаходжання ў Украіне Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл ў прыватнай гутарцы з першагерархам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (УАПЦ) мітрапалітам Мяфодзіем (Кудряковым) прапанаваў разгледзець варыянт далучэння УАПЦ да Маскоўскага Патрыярхату з захаваннем правоў шырокай аўтаноміі па аналогіі са статусам РПЦЗ.

  2. Пасхальнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея

    ""Любыя дзеці ў Госпадзе! Вось ізноў у радасці і міры мы звяртаем да вас усцешнае і поўнае спадзеву вітанне “Хрыстос уваскрэс!” Здавалася б, акалічнасці і падзеі сучаснай эпохі, не апраўдваюць уцехі нашага вітання. Тыя прыродныя катастрофы, што ўжо здарыліся праз землятрусы і акіянскія цунамі, а таксама наступная пагроза магчымага атамнага выбуху, як і чалавечыя ахвяры ва ўзброеных канфліктах і тэрарыстычных актах - усё гэта сведчыць, што наш свет цяжка знявечаны, ён пакутуе пад уціскам прыродных і духоўных сілаў зла.

  3. Пасхальнае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага ФІЛАРЭТА, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

    Жыццёвая пазіцыя хрысціяніна — гэта пасхальная, дзейная любоў. Хрысціянінам называецца не той, хто пасіўна чакае ад суседа спачування. Мы самі павінны быць прыкладам стойкасці і мужнасці для бліжняга. Няхай сёння кожны струджаны і абцяжараны, гледзячы на хрысціяніна, адчуваючы лікаванне яго сэрца, пажадае далучыцца да нашай радасці.

  4. Александр Лукашенко встретился с Синодом Белорусской Православной Церкви

    14 апреля в зимнем саду Дома милосердия прихода Всех Святых г. Минска состоялась очередная встреча Александра Лукашенко с членами Синода БПЦ, в состав которого входят все архиереи Белорусского Экзархата.