Ліпень 2015

  1. Патрыярх Кірыл ўскосна прызнаў Расею і Украіну бакамі ваеннага канфлікту

    Напярэдадні Дня Хрышчэння Русі і царкоўнай памяці князя Уладзіміра Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся з пасланнямі з нагоды ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны як да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, так і да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прызнаўшы тым самым, што яны прадстаўляюць два бакі супрацьстаяння.

  2. Прадстаўнікі расейскага епіскапату РПЦ адсутнічаюць на святкаваннях Дня Хрышчэння Русі ў Кіеве

    Урачыстае святкаванне Дня Хрышчэння Русі і 1000-годдзя князя Ўладзіміра праходзяць паралельна ў Кіеве і Маскве. Пры гэтым, як паведамляе ў асабістым блогу дыякан Андрэй Кураеў, які прыбыў на ўрачыстасці ў Кіеў, там "ні аднаго госця з патрыярхіі; ні аднаго епіскапа з Расеі; епіскапы з Румыніі, Чэхіі, Балгарыі Польшчы; але не з Расеі".

     

  3. РАДЫЁ СВАБОДА: «Я — русский», камуфляж і малітва: на «Лініі Сталіна» прайшоў праваслаўны фэстываль

    Хросны ход, канцэрт, суботнік і экскурсіі — сотня маладзёнаў сабралася 18–19 ліпеня на праваслаўны фэстываль на «Лініі Сталіна». Ідэю правесьці рэлігійнае мерапрыемства на аб’екце імя «айца народаў» і «душыцеля цэркваў» скрытыкавалі, яшчэ калі яно толькі рыхтавалася.

  4. Курапаты - духоўная альтэрнатыва лініі Сталіна

    18 ліпеня пачаўся моладзевы праваслаўны фестываль на “лініі Сталіна”, прысьвечаны семідзесяцігодзьдзю сканчэньня вайны, навіна пра які для многіх стала сумнай і крыўднай. Найбольш засмучала тое, што, відаць, яго ўдзельнікі не ўсьведамляюць, што ня так, чаму праводзіць літургію побач са сталінскім помнікам непрымальна.

  5. РАДЫЁ СВАБОДА: Бюст Сталіна — ня помнік, а экспазыцыя, — дырэктар Лініі Сталіна

    У сваім рэпартажы, прысвечаным будаўніцтву праваслаўнай капліцы на "Лініі Сталіна", Радыё "Свабода" распытала выканаўчана дырэктара гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» Аляксандар Мятлу 

    Бюст Сталіна падрыхтавалі да пераносу

    Бюст Сталіна падрыхтавалі да пераносу

  6. Митрополит Павел о сталинизме

    Митрополит Минский и Заславский Павел в 2013 г., будучи еще рязанским архиереем, выступая по телеканалу "Союз", высказал свое мнение о сталинизме и о том, как относиться к тому, что эта тема "по-прежнему будоражит людей, и даже среди православного духовенства есть те, кто считает, что Иосиф Сталин был оклеветан".