Абрад залежнасці для Экзархату
Прайшло пасяджэнне маскоўскага Сіноду, і, па традыцыі, на ім зацверджаны часопісы (пратаколы) раней праведзенага пасяджэння Сінода БПЦ (Беларускага Экзархата). І толькі пасля гэтага сцвярджэння яны апублікаваныя. Гэтак жа традыцыйна ў адпаведным журнале маскоўскага Сыноду гэта зацвярджэнне суправаджаецца даведкай з статута.

Сення спаўняецца 50 гадоў з дня пасвячэння Ганаровага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) ў епіскапскі сан. 24 кастрычніка 1965 г. ён быў пасвечаны ў епіскапа Ціхвінскага, вікарыя Ленінградскай епархіі падчас Боскай літургіі ў Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай лаўры.
Абсалютная большасць вельмi ясна выказалася за захаванне традыцыйнага вучэння i заклiкала да выключэння супрацьпастаўлення сумлення з маральным законам. Несакрамэнтальныя саюзы не адпавядаюць вучэнню Касцёла, i таму ў iх справах неабходна прытрымлiвацца традыцыйнага вучэння Касцёла.
13 кастрычніка 2015 ў акадэмічным храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага ўпершыню была здзейсненая Боская літургія на беларускай мове. Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава) набажэнства здзейсніў студэнт 1-га курсу аспірантуры МінДА протаіерэй Яўген Грамыка.
З прысуджэннем Нобелеўскай прэміі Святлану Алексіевіч павіншавалі мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ад Каталіцкай царквы пісьменніцу павіншаваў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Патрыярх Кірыл павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. Пуціна з днем нараджэння, ужываючы недвухсэнсоўным паралеліх і параўнанні з князем Уладзімірам, Хрысціцелем Русі, 1000-годдзе смерці якога шырока адзначаецца ў гэтым годзе Рускай Праваслаўнай Царквой.