Некалькі штрыхоў да фестывалю на Лініі Сталіна

З рэкламы праваслаўнага фестывалю на лініі Сталіна мне запомнілася адна дэталька: Плануецца ўдзел праасвяшчэннага Антонія, епіскапа Слуцкага і Салігорскага, які заўседы адкрыты для зносін і вельмі шануе моладзь. Мне яна запомнілася гэтай каравай фармуляровачкай пра "шануе моладзь". Астатнія епіскапы, трэба меркаваць, "не цэняць", або цэняць, але "не вельмі".

А па выніку епіскап Антоній, Слуцкі і Салігорскі, удзелу не прыняў. Яго замяняў епіскап Барысаўскі Веніямін. Стаўленьне апошняга да моладзі невядома. Больш таго, буйнае і актыўнае брацтва з яго епархіі таксама на свяце заўважана не было, па меншай меры ў асобе лідэраў. Не было і брацтва Іаана Багаслова з кафедральнага сабора, да якога епіскап Антоній быў блізкі.

Ну і галоўнае: няма ніякай інфармацыі аб мінулым фестывалі на афіцыйным сайце БПЦ. Затое ёсць як на падбор:

Состоялся первый Слуцкий районный православный слет «Летнiк у вёсцы Барок», у якім прынялі ўдзел пяцікласнікі. Увага на беларускамоўную назву.

Молодежный фестиваль «Я веру ў Бога і Айчыну» состоится в Крулевщизне. Ізноў назва па-беларуску. Там, да таго ж, і відэапраект "Патаемная Беларусь".

Епископ Слуцкий Антоний встретился с участниками слета «Святая Русь». Тут  епіскап Антоній наведвае моладзевы злёт значна меншага маштабу ў весцы Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна.

Велопробег в честь 1000-летия преставления святого Крестителя Руси состоялся на Новогрудчине

В Гомельской епархии состоялся молодежный фестиваль «Христос посреде нас». І ніякага Сталіна пасярод нас.

Гродненские братчики организовали палаточный поход для воспитанников детского дома. Малалікі паход у веску Канюхі і тое спадабніўся ўзгадвання на афіцыйным сайце, а шматсоценны фестываль на лініі Сталіна - не.

 

Наталля Васілевіч

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: