Насьпела пытаньне аб сьвятарах для служэньня толькі ў калоніях

У МУС Беларусі разглядаецца пытаньне аб арганізацыі ў калоніях рэлігійна-маральных гурткоў, кіраўнікамі якіх будуць сьвятары.

У віцебскай выхаваўчай калоніі (ВК) № 1 прайшоў сэмінар па абмене досьведам праваслаўных сьвятароў з органамі крымінальна-выканаўчай сыстжмы (КВС) Віцебскай вобласьці. У ім узяў удзел старэйшы турэмны сьвятар Беларускага Экзархата протаіярэй Васіль Ліцьвінка, кіраўнік беларускага праекта ААН па ВІЧ-СНІД у турмах Ларыса Савішчава і іншыя.

Калонія №1 была абраная для правядзеньня сэмінара ня толькі таму, што знаходзіцца ў адным з абласных цэнтраў. Царква актыўна працуе ў гэтай установе. Паводле словаў начальніка калоніі палкоўніка Эдуарда Эсаулава, толькі за апошнія тры месяцы пахрысьцілася ўжо 25 вязьняў ВК №1, на тэрыторыі якой пастаянна дзейнічае праваслаўны храм. Для СНД і Беларусі зараз гэта становіцца нормай. Калісьці карціна была іншая.

"8 год таму я доўга стаяў і чакай суправаджальніка ля ўваходу ў папраўчую калонію № 12, — распавёў у сваім выступе а.Аляксандар Харламаў (м. Ворша), старэйшы турэмны сьвятар Віцебскай епархіі, - але так і не дачакаўся. Сыйшоў без нічога. Але цяпер прыходжу, называю свой нумар, і мяне прапускаюць. Зрабіць атрымалася шмат чаго. Напрыклад, у гэтым годзе ўпершыню быў зьдзейсьнены хрэсны ход у адной з калоніяў."

Зьняволеныя прыходзяць да веры, патрабуюць нашай увагі. Цяпер патрэбныя вызваленныя сьвятары, якія б працавалі толькі ў калоніях.

"У МУС Беларусі разглядаецца пытаньне аб арганізацыі ў калоніях рэлігійна-маральных гурткоў, — дадаў а. Васіль Ліцьвінка, — кіраўнікамі якіх будуць сьвятары. Іх праца будзе аплочвацца. Мы шмат грукаліся ў дзьверы розных інстанцыяў, і вось нам адчынілі. Цяпер мы павінны актыўна працаваць."

"У Беларусі адносна добрая сытуацыя зь лічбай ВІЧ-пазытыўных навогул і ў турмах у тым ліку, — заявіла Ларыса Савішчава. — Напрыклад, ува Ўкраіне была адкрытая зона адмыслова для такіх людзей. Спачатку ўсе радаваліся, але потым высьветлілася, што патрэбная не адна такая зона, а дваццаць дзьве. Інфікаваных ува Ўкраіне вельмі шмат. Іх колькасьць расьце.

Аднак і ў нас ёсьць праблемы. Пэрсанал калоніяў не абаронены ў сацыяльным плане. У тым ліку, узровень заробкаў ня той, які б варта было ўсталяваць. Таму ў афіцэраў праблемы ў сем'ях. Усё гэта адлюстроўваецца на вязьнях.

Некаторыя зь іх выходзяць на волю азлобленымі. Раней жа ў нас праблема СНІД-тэрарызму не стаяла так востра. У асноўным, аб гэтым больш казалі. Але ня так даўно з калоніі вызваліўся ВІЧ-інфікаваны. На волі ён пабыў толькі дзьве гадзіны. Згвалтаваў 7-мігадовую дзяўчынку, заразіўшы яе. З гэтым трэба нешта рабіць. У нас у гэтым плане УІС і праграма ААН, якую я курырую, мае патрэбы ў падтрымцы Рускай Праваслаўнай Царквы. РПЦ — арганізацыя, якая вельмі сур'ёзна ставіцца да праблемы ВІЧ-СНІДа і навогул - да працы зь вязьнямі".

Крыніца:

АНН

Рубрыка: