Лідар львоўскіх аўтакефалістаў упершыню раскрыў падрабязнасьці перамоваў з Канстанцінопальскім патрыярхатам

Архіяпіскап Львоўскі Макарый непрызнанай Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ) заявіў аб неабходнасьці стварэньня на Ўкраіне еднай Царквы з дапамогай Канстанцінопальскага патрыярхата бяз Рускай праваслаўнай царквы.

«Цяпер усе высілкі ня толькі Аўтакефальнай царквы, Але і ўраду Ўкраіны скіраваныя на тое, кааб сьцьвердзіць на Ўкраіне незалежную памесную Праваслаўную царкву», - сказаў архіяпіскап Макарый, словы якога прыводзіць кіеўская газета «День».

Ён лічыць непрыймальным кананічны шлях пакаяньня, які прапануе Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата і заяўляе, што толькі Канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей “можа памагчы нам у гэтай справе”.

Прадстаўнік некананічнай групы ўпэўнены ў тым, што “Усяленскі патрыярх мае і жаданьне, і права ўмяшацца ў нашыя справы”.

У інтэрвію ўпершыню агучаныя падрабязнасьці перамоваў, які вядуцца ў Варфаламеем І паводле ўкраінскага пытаньня.

Архіяпіскап Макарый паведаміў, што паводле меркаваньня Канстанцінопальскага патрыярхата, пасьля аб’яднаньня УАПЦ і УПЦ КП “Украінская царква мусіць пэўны час кіравацца “прадстаяцелем”, а не “патрыярхам”, а патрыярхат “будзе ўведзены толькі пасля аб’яднаньня ўсяго ўкраінскага праваслаўя”.

Асабліва адзначана, што “Варфаламей І ня быў супраць гэтай нашай царкоўнай практыкі”, хаця, як прызнае сам архіяпіскап Макарый, яна “не зусім адпавядае царкоўным правілам”. Ён таксама падцьвердзіў што падвор’е Канстанцінопальскага патрыярхата будзе адкрытае ўва Ўспенскім храме ЎАПЦ ў Львове, бо інакш, “калі крыху падумаць, то калі Ўсяленскі патрыярх, няхай, наведае Ўкраіну, яго проста ня будзе дзе годна прыняць”.

Апроч таго, архіяпіскап выступіў за падвор’е Канстанцінопаля ў сталіцы Ўкраіны. Пры гэтым ён дадаў, што пры выбары месца трэба ўлічыць тое, “як пажадае Ўсяленскі патрыярх”.

Макарый нагадаў, што раней патрыярх Врафаламей ужо праяўляў уласную ініцыятыву ўва ўкраінскіх справах і “напісаў два лісты прэзідэнту Кучму, але адказу не было”, як і на лісты мітрапаліта Канстанцінопальскага патрыярхата Мелітона да былога старшыні Дзяржакмрэлігіяў Віктару Бандарэнку.

Але пры новай уладзе на Ўкраіне “мусіць усё зьмяніцца”. Для гэтага, паводле словаў архіяпіскапа, неабходна, каб сама дзяржава занялася аб’яднаньнем цэркваў і зьвярнулася па дапамогу да Канстанцінопаля і пасьпяшалася з «фармальным запрашэньнем Усяленскага патрыярха на Ўкраіну”.

Важна, - падкрэсьлівае гіерарх УАПЦ, - што ў саборах Канстанцінопальскай царквы ўжо ўдзельнічае кансультант Віктара Юшчанкі Аляксандар Саган як “прадстаўнік вышэйшай улады краіны”.

Паміж тым перспектывы аб’яднаньня ў УПЦ КП архіяпіскап ацэньвае скэптычна: “Ствараецца ўражаньне, што гэтага нічога ня выйдзе”, - заявіў ён.

Галоўнай прычынай ён лічыць тое, што “патрыярх Філарэт дыктуе нам свае ўмовы”, спрабуючы проста далучыць да сябе ЎАПЦ без усялякіх узаемных саступак і кампрамісаў.

Акрамя таго, з кіраўніком УПЦ КП Філарэтам Дзенісенкам, зьвяўаная сур’ёзная праблема – анафема, якой Маскоўскі патрыярхат адлучыў патрыярха Філарэта ад царквы”.

Праўда, у УПЦ КП упэўнены, што “пасьля аб’яднаньня дзьвюх цэркваў Усяленскі патрыярх Варфаламей І здыме гэтую анафему, але “дагэтуль гэта толькі нашыя спадзевы”.

Найбольш пажаданым кандыдатам на ролю главы царквы ў выніку аб’яднаньня УАПЦ і УПЦ КП, львоўскі аўтакефаліст лічыць “япіскапа, прызнанага ў праваслаўным сьвеце кананічна” і тлумачыць, што такім можа быць, напрыклад, архіяпіскап Канстанцінопальскай патрыярхіі Ўсеўлад Майданскі, які раней у гэтым годзе наведаў Кіеў і заявіў, што Канстанцінопаль не прызнае далучэньня Ўкраіны да Маскоўскага патрыярхата.

Крыніца:

Интерфакс-Религия

Рубрыка: