У Менску плануецца стварыць праваслаўны духоўна-асьветніцкі цэнтар

Мінгарвыканкам і Беларуская праваслаўная царква маюць намер стварыць у Менску Праваслаўны духоўна-асьветніцкі цэнтар, паведаміў на пасяджэньні калегіі Камітэта па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў Беларусі намесьнік старшыні Мінгарвыкнкама Міхаіл Пятрушын.

Паводле ягоных словаў, «БПЦ і Мінгарвыканкам абмяркоўваюць стварэньне ў Менску структуры, здольнай у будучым зрабіцца духоўным праваслаўным цэнтрам усёй Беларусі».

М.Пятрушын паведаміў, што з 1988 года ў беларускай сталіцы амаль у 5 разоў павялічылася колькасьць рэлігійных грамадаў. Так, паводле інфармацыі намесьніка старшыні Мінгарвыканкама, у цяперашні час іх налічваецца больш за 120, яны прадстаўляюць 22 канфесіі.

Гаворачы "аб імклівым росьце рэлігійных арганізацыяў у беларускай сталіцы", М.Пятрушын адзначыў, што ў 1980 годзе ў Менску дзейнічала толькі 5 культавых пабудоваў: 2 праваслаўныя царквы, 1 касьцёл, 1 баптысцкая царква і 1 царква веры Евангельскай. Цяпер іх 29 і будуецца яшчэ 14, працягнуў ён.

Пры гэтым М.Пятрушын падкрэсьліў, што «ўзаемастасункі Мінгарвыканкама з усімі рэлігійнымі канфесіямі будуюцца на падмурку ўзаемаразуменьні і павагі, што дазваляюць унікаць канфліктаў на рэлігійнай глебе».

Крыніца:

Интерфакс-Запад

Рубрыка: