У Барысаве прайшоў сабор старавераў-беспапоўцаў

27 лістапада ў храме стараабрадчаскай суполкі Барысава адбыўся шосты сабор Старажытнаправаслаўнай Паморскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь. У працы сабора ўзялі ўдзел прадстаўнікі больш, чым трыццаці стараабрадніцкіх прыходаў Паморскага пагаднення, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі сабора прынялі рашэнні аб змене некаторых уставаў Статуту Цэнтральнай Рады Старажытнаправаслаўнай Паморскай Царквы ў РБ, а таксама разгледзелі шэраг іншых пытанняў.

Арганізацыя, якая аб'ядноўвае стараабрадцаў Паморскага пагаднення нашай краіны, афіцыйна існуе з 1998 года, калі была зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі. У яе склад першапачаткова ўваходзіла і стараабрадчаская абшчына Барысава - самая буйная ў Мінскай вобласці, якая аб'ядноўвае больш за тры тысячы вернікаў. У апошнія гады яе настаяцелем з'яўляецца Іван Іванавіч Рыбакоў.

Першыя ўзгадкі пра старавераў на Барысаўшчыне адносяцца да 1735 году. Збягаючы ад пераследаў царскімі ўладамі за мяжу ў Вялікае княства Літоўскае, яны сяліліся ў гушчарах Бабруйскага і Барысаўскага ўездаў, якія сталі с часам пастаянным месцам жыхарства для беспапоўцаў паморскага пагаднення. Другая хваля перасяленняў у Бабруйскі і Барысаўскі ўезды была ў 1765 годзе.

У Барысаўскім райне ўтварыліся цэлыя вёскі, заселеныя выключна стараврамі - Ганкаўка, Запруддзе, Мачупішча, Гута, Бабрыка, Міхееўка, Траянаўка, Калечанка і некаторыя іншыя. У некаторых паселішчах - Ваўкавыск, Вяршоўка, Амельчын Засценак - будаваліся храмы. У Барысаве, які да рэвалюцыі быў местачковым цэнтрам, заселеным майстровымі і гандлёвымі людзьмі, стараабрадцы збіраліся ў хатах прыхаджанаў, абсталяваных пад малельны дом.

У часы перабудовы, у 1989 годзе, Барысаўскі выканкам перадае стараабраднчаскай абшчыне драўляную царкву - помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Гэтая царква знаходзіцца на месцы аднаго з праваслаўных мужчынскіх манастыроў, збудаваных пры пабожнасці ў Беларусі, пазней перабудаванага ў капліцу з могілкамі. На момант перадачы царква была прадуктовым складам. Пасля перадачы яны была ўзноўлена і асвечана на свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Нагадаем, што ў лютым гэтага году Мінская абшчына стараабрадцаў-паморцаў далучылася да Беларускай Праваслаўнай Царквы, аднак трэба адзначыць, што, нягледзячы на назву, гэта абшчына не належыла ні да паморскага, ні да якога іншага стараабрадчаскага пагаднення, а аб'ядноўвае выхадцаў з розных стараабрадчаскіх пагадненняў на чале з былым стараверам-паморцам Вячаславам Клеменцьевым. Цяжкасці ўяўляе кананічны статус гэтай абшчыны, паколькі яна захоўваее беспапоўскую структуру, яе цяжка аднесці да адзінаверцаў.

Стараабрадцы
Стараабрадцы
Стараабрадцы
Стараверы
Стараверы
Стараабрадцы

Фота Аляксандра ЗЕНКОВА.

Крыніца:

Электронный Борисов

Рубрыка: