Дыялог хрысціянства і іслама ва ўмовах глабалізацыі

25 кастрычніка 2007 г. у Мінскім Епархіальным упраўленні Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы адбылося адкрыццё Міжнароднай канферэнцыі «Дыялог хрысціянства і іслама ва ўмовах глабалізацыі».

На адкрыцці прысутнічалі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, іншыя іерархі, духавенства і кіраўнікі розных канфесій.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі розных канфесій і рэлігій Беларусі (каталікі, пратэстанты, мусульмане, юдэі). Сярод удзельнікаў таксама хрысціянскія дзеячы краінаў СНД (Расія, Украіна) і далёкага замежжа (Германія, Польшча, Вялікабрытанія, Італія, Бельгія, Аўстрыя, Швейцарыя, Фінляндыя, Латвія). Дэлегацыю Ватыкана ўзначальвае арцыбіскуп Станіслаў Хачэвар. Акрамя яго, ад Каталіцкага Касцёла ў канферэнцыі прымаюць удзел Апостальскі Нунцый Марцін Відавіч, біскуп Антоні Дзям’янка, кс. доктар Ян Крэміс, кс. доктар Збігнеў Грыгарцэвіч МІС, кс. Павел Гедройць.

Канферэнцыя арганізавана Інстытутам рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы і Хрысціянскім Адукацыйным Цэнтрам імя святых Мяфодзія і Кірыла. Падтрымку ў арганізацыі канферэнцыі аказалі Папская Рада па хрысціянскім адзінстве і Папская Рада па міжрэлігійным дыялогу.

Крыніца:

Ріма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі

Рубрыка: