Румынскі Патрыярх заклікаў Прэзідэнтра Румыніі аб уключэнні рэлігіі ў абавязковую школьную праграму

Як паведамляе афіцыйны сайт Праваслаўнай Царквы Румыніі, 19 жніўня Патрыярх Румынскі Данііл звярнуўся да Прэзідэнта Румыніі Траяна Бысеску з заклікам аб уключэнні рэлігіі ў абавязковую праграму сярэдней адукацыі: "Мы прынялі да ўвагі прапановы прэзідэнцкай камісіі па пытаннях аналізу і выпрацоўкі палітыкі ў галіне адукацыі і навукі Румыніі датычна праекту закону аб даўніверсітэцкай адукацыі ад 30.04.2009 г., і выражаем сваю занепакоенасць у сувязі з выключэннем рэлігійным дысцыплінаў з праграмаў сярэдней адукацыі і іх няпэўным статусам у сістэма пачатковай і сярэдней адукацыі".

 Патрыярх у сваім лісце апелюе да арт. 32 Канстытуцыі Румыніі, які гарантуе свабоду рэлігійнай адукацыі, а таксаму арганізацыю рэлігійнай адукацыі ў школах. Таксама ён звяртае ўвагу на тое, што ў Законе аб адукацыі 1864, які стаў падмуркам цягам многіх дзесяцігоддзяў і быў адным з первых еўрапейскіх законаў, якія прадугледжвалі абавязковую і бясплатную адукацыі, прадугледжваў абавязковае вывучэнне ў пачатковых класах катэхізісу, а ў сярэдняй школе - рэлігіі. Апроч таго, Патрырях Данііл згадвае, што ў абсалютнай большасці краінаў Еўрапейскага Саюзу рэлігія пад той ці іншай назвай выкладаецца ў межах школьнай адукацыі. Паводле словаў Патрыярха, за 2008 г. Румынская Патрыярхія атрымала 140000 подпісаў у падтрымку выкладання рэлігіі ў школе ў межах кампаніі "Не хочам, каб школа была без Бога".

 У заключэнні Патрыярх адзначыў, што рэлігія, як школьная дысцыпліна, прапануе, а не навязвае духоўныя і маральныя каштоўнасці, якія ляжаць у падмурку еўрапейскай культуры і нацыянальных каштоўнасцей, і лідары прызнаных у Румыніі канфесій на сваёй сустрэчы ў лютым 2008 г. у Патрыяршым палацы ў Бухарэсце адзінадушна падтрымалі наяўнасць рэлігіі ў абавязковай школьнай праграме.

 У адказ на зварот Патрыярха, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Рэгнум, быў атрыманы каментар спецыяліста па канстытуцыйным праве Раду Карп, які адзначыў, што згодна з дзеючым заканадаўства, рэлігія можа прысутнічаць у сістме сярэдней адукацыі толькі як факультатыўны прадмет - то бок, паводле канстытуцыі румынская дзяржава мусіць забяспечыць прысутнасць у школнай праграме прадмета па рэлігіі, але выбіраць яго ці не - справа самога вучня ці ягоных бацькой або апекуноў.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: