Малітоўны марафон у царкве "Новае Жыццё" (ВІДЭА)

У царкве "Новае Жыццё" сёння цэлы дзень ішоў малітоўны марафон - людзі спявалі і маліліся, просячы ў Бога вырашэння сітуацыі з будынкам царквы, які акурат 21 жніўня мусіў быць перададзены судовымі выканаўцамі дзяржаве паводле Рашэння Гаспадарчага Суда. Вернікі пастанавілі будынак, у які было ўкладзена шмат намаганняў і фінансавых рэсурсаў, не аддаваць. Не аддаваць, бо не маюць гарантыяў ад дзяржавы на адэкватную кампенсацыю. Не аддаваць, бо інакш яны згубяць мажлівасць збірацца сваёй супольнасцю разам. Не аддаваць, бо рашэнне аб канфіскацыі будынка не справядлівае, парушае іх правы.

Паслухаць, што кажуць вернікі, а таксама пабачыць як праходзіў марафон, можна на відэа, знятым Радыё Свабода. 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: