Здзейснены напад на епіскапа Магілёўскага Сафрона

Епіскап Магілёўскі Сафрон (фота church.by)

Як паведамляецца ў жж-суполцы ustav са спасылкай на Магілёўскае епархіяльнае ўпраўленне, сёння, у нядзелю 23 жніўня, у магілёўскім Трох-свяціцельскім кафедральным саборы быў здзейснены напад на епіскапа Магілёўскага Сафрона. Невядомы пры ўваходзе ўладыкі ў храм у прытворы нанёс яму 2 ножавыя раненні - у вобласць жывата і ў руку, якой епіскап Сафрон спрабаваў закрыцца. Епіскап быў шпіталізаваны і праапераваны, у дадзены момант знаходзіцца ў рэанімацыі і, паводле словаў медыкаў, ягонаму жыццю нічога не пагражае: жыццёваважныя органы не былі закранутыя, пашкоджаныя вены на руцэ.

Злачынца, якія ажыццявіў замах, затрыманы.

Епіскап Сафрон (Юшчук) нарадзіўся 11 красавіка 1951 г. у в. Кацельня-Баярская Брэсцкай вобласці. У 1982 г. закончыў Духоўную семінарыю ў Ленінградзе, у 1986 г. - Ленінградскую Духоўную Акадэмію, пасля заканчэння якой быў залічаны ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, у 1987 г. рукаўскладзены на іерадыякана і іераманаха. У 2001 г. архімандрыт Сафрон атрымаў епіскапскае пасвячэнне і быў прызначаны на Брэсцкую кафедру, а ў 2002 г. - стаў епіскапам Магілёўскім і Амсціслаўскім. У 2004 г. частка Магілёўскай епархіі была вылучаная ў новаствораную Бабруйскую епархію.

фота church.by

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: