28-29 жніўня ў Бабруйску адбываецца епархіяльны маладзёвы злёт

28-29 жніўня ў Бабруйску на базе Духоўна-асветніцкага цэнтру пры Свята-Іверскім прыходзе праходзіць епархіяльны злёт з нагоды Свята Ўспення Найсвятой Багародзіцы і 5-годдзя Бабруйскай епархіі. У межах злёту прайшоў семінар на тэму: "Шлюб і манаства", былі прадстаўленыя даклады на наступныя тэмы:

* Сям'я ў святле Пачаткаў сацыяльнай канцэпцыі РПЦ (прот. Сяргей Каравінскі)

* Хрысціянскае разуменне цноты цнатлівасці (свят. Дзмітры Первій)

* Шлюб і манаства ў праваслаўнай традыцыі (свят. Сяргей Грыняк)

Уначы ўдзельнікі семінара маліліся за Боскай літургіяй, пасля якой паследавала Агапа і справаздача маладзёвага аддзела епархіі аб прайшоўшых мерапрыемствах цягам летнага перыяда, а таксама абмеркаванне восеньскага каляндарнага плану.

Раніцай удзельнікі злёту будуць гуляць у валейбол, а таксама здзейсняць паломніцкую паездку ў Свята-Мікалаеўскі храм у в. Цялуша Бабруйскага раёна, пабудаваны на сродкі графа Паўла Варанцова-Вельямінава і ягонай жонкі Наталлі Пушкінай, унучкі А.С. Пушкіна.

Бабруйская епархія - самая маладая епархія ў Беларусі, а ўзначальвае яе самы малады беларускі епіскап - Серафім (Беланожка).

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: