Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў пачаўся 18 студзеня

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў праходзіць штогод ва ўсім свеце. У Беларусі звычайна  супольныя набажэнства, на якія запрашаюцца прадстаўнікі некаторых хрысціянскіх дэнамінацыяў,  праводзяцца  ў катэдральных рыма-каталіцкіх касцёлах.

18 студзеня абранны таму, што ў гэты дзень раней адзначалася свята Катэдры Святога Пятра. Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў будзе працягвацца да свята Навяртання св. апостала Паўла, якое адзначаецца 25 студзеня.

Каталіцкі партал catholic.by узгадвае асноўныя этапы гэтай ініцыятывы, мэта якой — імкненне да адзінства ўсіх хрысціянаў.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: