Канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення, рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”
Міжнародная арганізацыя “Адвакаты Еўропы”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, культурна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр “Экумена” праводзяць у Менску 10 верасня 2010 г. міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”

Днямі ў вёсцы Бярозаўка Віцебскай вобласці была асвечаная каталіцкая капліца Маці Божай Вастрабрамскай. У галоўным алтары новага храма, побач з абразом святога Францыска Асізскага, змешчаны абраз шанаванага Праваслаўнай Царквой святога Серафіма Сароўскага.
Вядомы ў Беларусі дыякан, сябра ордэна дамініканаў Пётра Рудкоўскі, прыняў святарскія пасвячэнні. Абрад рукапалажэння здзейсніў 24 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Барбары ў Віцебску біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.