Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Міласцю Божай мы дасягнулі светлага дня Пасхі! З таго моманту, як апосталы абвясцілі свету пра Ўваскрасенне Спасіцеля нашага Госпада Іісуса Хрыста, пастаянная радасць напаўняе жыццё нашай Царквы: Хрыстос уваскрэс з мёртвых — і смерць пераможана!

«Стань семінарыстам на ўікэнд» — дэвіз міжнароднай акцыі для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Акцыя пройдзе ў ёй 7-9 мая.
Праекты па аднаўленні гістарычных будынкаў і забудове на вуліцы Вызвалення ў цэнтры Мінска, разгледжаныя Міністэрствам культуры, прадугледжваюць захаванне пабудоў, зносу якіх дамагаецца Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
Папа Францішак разам з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ зддзейснілі суместны візіт на востраў Лесбас, які зараз стаў месцам гуманітарнага крызісу, выкліканага наплывам мігрантаў і бежанцаў.
1 красавіка ў Мінску адбылося развітанне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Некалькі тысяч чалавек прыйшлі на апошнюю сустрэчу з паэтам у Петра-Паўлаўскі сабор г. Мінска. Народны паэт Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця і пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску, побач з жонкай.