Ватыкан дазволіць станавіцца сьвятарамі толькі латэнтным гомасэксуалістам

Ватыкан дазволіць гомасэксуалістам станавіцца сьвятарамі, калі яны перад гэтым як мінімум тры года не былі ў шлюбе. У той жа час мець духоўны сан ня змогуць людзі, якія публічна дэманструюць свае гомасэксуальныя схільнасьці ці сваю прыналежнасьць да гей-культуры.

Паводле некаторых зьвестак, Ватыкан падрыхтаваў адпаведны дакумент, але пакуль ён трымаецца ў сакрэце. Апублікаваць яго плануецца на наступным месяцы. Пра гэта паведамляе Reuters.

Раней, аднак, зьяўлялася інфармацыя пра тое, што ў Будучым Ватыкан мае намер забараніць прымаць у сэмінарыі тых кандыдатаў, якія прызнаюцца ў сваіх гомасэксуальных схільнасьцях, нават калі яны ўстрымліваюцца ад полавых сувязяў.BBC

Крыніца:

BBC

Рубрыка: