Дзьве непрызнаныя ў праваслаўным сьвеце царквы на Ўкраіне не змаглі дамовіцца аб еднасьці

Сабор прадстаўнікоў непрызнаныя ў праваслаўным сьвеце Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ) і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) адбыўся напярэдадні ў Кіеве.

Аднак канкрэтных вынікаў тычна еднасьці дзьвюх гэтых рэлігійных арганізацыяў, якія ўсімі памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі разглядаюцца ў якасьці некананічных, дасягнута не было, паведамілі крыніцы "Інтэрфакса" зь ліку прысутных на саборы.

Асноўная прычына заключаецца ў тым, што для ЎАПЦ непрыймальныя самі ўмовы аб'яднаньня, якія вылучае кіраўнік УПЦ КП Філарэт Дзенісенка.

Раней паведамлялася, што ўкраінскія ўлады робяць значны ўціск на лідараў УАПЦ, каб змусіць іх да об'яднаньня з пасьлядоўнікамі Ф.Дзенісенкі на ўмовах апошняга.

Мэтай дадзенага праекта зьяўляецца, паводле меркаваньня назіральнікаў, стварэньне "адзінай памеснай Царквы", пра якую неаднаразова казаў у сваіх выступах прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка.

Некаторыя ўдзельнікі сабора, які адбыўся ў Кіеве, чакалі зьяўленьня на ім главы ўкраінскай дзяржавы, але гэтага не адбылося. Падтрымка аб'яднаньня некананічных группаў чакаецца з боку Канстстанцінопальскага патрыярхата.

Архіярэі Канстанцінопальскай царквы ўкраінскага паходжаньня - Усеўлад Майданскі, Антоній Шчэрба і Іларыён Руднік - неаднаразова за апошнія месяцы наведвалі Ўкраіну і выступалі з заявамі аб неабходнасьці перагляду кананічнага статуса ўкраінскага праваслаўя.

У нядаўнім інтэрвію кіеўскай газэце "Дзень" архіяпіскап УАПЦ Макарый Малеціч заявіў, што канстанцінопальскія архіярэі шмат разоў зьдзяйсьнялі богаслужэньні ў храмах некананічнай царквы разам зь яе сьвятарамі, але ўнікалі пры гэтым саслужэньня зь япіскапамі.

У храмах УАПЦ, сказаў яе прадстаўнік, ужо памінаюць імя Канстанцінопальскага патрыярха Варфаламея і зачытваюць ягоныя пасланьні, і патрыярх не выступае супраць такой практыкі, як і супраць супольных службаў зь некананічным духавенствам.

Аб'яднаньне УАПЦ з Кіеўскім патрыярхатам ужо было дасягнутае ў 1992 годзе, але працягвалася толькі два гады, паведамляе тое ж выданьне.

Раней перамовы аб аб'яднаньні дзьвюх непрызнаных групаў мелі месца ў рэзідэнцыі Канстанцінопальскага патрыярха ў Стамбуле. У выніку такой сустрэчы ў чэрвені 2001 года пры ўдзеле афіцыйных прадстаўнікоў Канстанцінопальскай царквы было падпісанае пагадненьне, у якім абедзьве некананічныя групы заявілі аб сваім намеры аб'яднацца.

Аднак праца аб'яднаўчай камісіі ў той час не прынесла плёну.

У тым жа годзе афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага патрыярхата протаіярэй Нікалай Балашоў заявіў, што "аб'яднаньне праваслаўных на Ўкраіне не магчымае без удзелу адзіна існуючай там кананічнай Царквы", а ўмяшальніцтва Канстанцінопаля ўва ўкраінскія царкоўныя справы без яе ведама можы прывесьці да перапыненьня стасункаў паміж Маскоўскім і Канстанцінопальскім патрыярхатамі.

На Ўсеправаслаўным саборы ў Стамбуле ў траўні 2005 года патрыярх Варфаламей заявіў, што наведаньні Канстанцінопальскай патрыярхіі прадстаўнікамі некананічных украінскіх групаў, якія раней адбываліся, зусім не азначаюць іх прызнаньня з боку Канстанцінопаля.

Крыніца:

Интерфакс-Религия

Рубрыка: