VI фэстываль праваслаўных сьпеваў Гродзенскай епархіі

Калектывы з Беларусі, Расіі, Польшчы і Латвіі прымуць удзел у VI адкрытым фестывалі праваслаўных песнапенняў Гродзенскай епархіі 1‑3 лютага.

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар епархіі протаіерэй Анатоль Ненартовіч, штогадовы фестываль арганізаваны сумесна з упраўленнем культуры аблвыканкама і абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці з мэтай папулярызацыі хрысціянскіх каштоўнасцей, павышэння выканальніцкага ўзроўню праваслаўных песнапенняў у прыходскіх і свецкіх калектывах.

Конкурсныя выступленні пройдуць 1 і 2 лютага ў зале Гродзенскага гарадскога Дома культуры. 3 лютага ў Гродзенскай абласной філармоніі адбудзецца ўзнагароджанне і гала‑канцэрт лаўрэатаў і дыпламантаў фестывалю.

Субяседнік адзначыў, што майстэрства калектываў ацэніць кампетэнтнае журы, якое ўзначаліць свяшчэннік Свята‑Барыса‑Глебскай (Каложскай) царквы, член Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Андрэй Бандарэнка. Пераможцы будуць вызначаны ў васьмі намінацыях: «царкоўныя хары епархіі», «царкоўныя ансамблі епархіі», «царкоўныя хары і царкоўныя ансамблі г.Гродна», «хары свяшчэннаслужыцеляў і духоўных школ», «свецкія калектывы (прафесійная катэгорыя)», «свецкія калектывы (аматарская катэгорыя)», «дзіцячыя царкоўныя калектывы», «дзіцячыя свецкія калектывы».

Афицыйны сайт фестываля:

http://www.orthos.org/grodno/fest.htm

Крыніца:

БЕЛТА

Рубрыка: