Калектыўны зварот грамадзян у дзяржаўныя органы аб парушэннях правоў веруючых

На гэтым тыдні аргамітэт Кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення, у адпаведнасці з папярэднім рашэннем, накіраваў у дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь Калектыўны зварот, а таксама больш за 50 000 тыс. подпісаў на 3442 падпісных аркушах. 26-га лютага такі зварот быў накіраваны ў Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, дзе быў прыняты загадчыцай сектарам па працы з дакументамі і Завілейскай Ірынай Анатольеўнай, і яму быў нададзены рэгістрацыйны нумар 05-07/201. 27-га лютага зварот быў накіраваны ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, дзе яго з рэгістрацыйным нумарам 39/7-К-6132 прыняла супрацоўніца аддзела па працы з лістамі Юлія Ружанскай.

28-га лютага, у пятніцу, прадстаўнікі аргамітэту наведалі Адміністрацыю Прэзідэнта і перадалі копіі падпісных лістоў і зварот загадчыку прыёмнай грамадзян Катушкіну Пятру Пракофьевічу, які зарэгістраваў ліст пад нумарам 15/7-11-05, аднак, паводле інфармацыі сайту царквы "Новае жыццё", П.Катушкін паведаміў, што перадасць зварот і подпісы ў ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта і Ўпаўнаважанаму ў справах рэлігій і нацыянальнасцей, якія і будуць прымаць рашэнні паводле дадзенага пытання. Цікава, што ў той самы дзень са зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта звярнулася іншая група вернікаў, якія пратэстуюць супраць увядзення індывідуальных нумараў для грамадзянаў, і пра якіх мы ўжо пісалі на сваім сайце ў паведамленні пра Хрэсны ход супраць індывідуальных нумароў у пашпартах. 60-70 чалавек прынеслі свой чарговы зварот у Адміністрацыю Прэзідэнта ў той самы час, што і прадстаўнікі Кампаніі за свабоду сумлення. Нагадаем, што такое мерапрыемства з падачай зваротаў у Адміністрацыю Прэзідэнта, Парламент, Міністэртсва Ўнутраных Справаў і Мінскае Епархіяльнае Ўпраўленне адбываецца 6-7 разоў на год ужо на працягу 8-мы гадоў, але ніякіх вынікаў пратэстуючыя дабіцца пакуль не змаглі.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: