У Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве быў хіратанісаны другі япіскап - Серафім (Чыкіта) Віленскi

Як паведамляе афіцыйны сайт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, 19 чэрвеня 2011 г., у Нядзелю Ўсіх Сьвятых, у кафедральным саборы БАПЦ у гонар свц. Кірылы Тураўскага ў г. Нью Ёрку (ЗША) адбылася хіратонія архімандрыта а. Серафіма (Чыкіты) у япіскапа Віленскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, нарачэнне якога адбылося ў суботу пасля вячэрні. Хіратонію здзейснілі - кіруючы епіскап БАПЦ Святаслаў (Лонгін) Наваградскі, а таксама архіепіскап Аляксандар (Быкавец) Дэтройцкі і Ўманскі (з 1993 г. УПЦ Кіеўскага Патрыярхату, да 1973 г. - святар афгэбургскай саборнапраўнай Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1973 г. па 1993 г. - прыналежаў да УАПЦ саборнапраўнай пад кір. еп. Аргенціскага Аляксея (Піліпенкі), т.зв. "група Піліпенкі", з 2010 г., працягваючы называць сябе епіскапам Кіеўскага Патрыярхату, тым не менш узначальвае аўтаномную ад яго структуру - Украінскую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (Саборнапраўную) Кіеўскага Патрыярхата), і епіскап Макарый Хьюстанскі і Тэхаскі (епархія Хьюстана і Тэхаса Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў юрысдыкцыі УАПЦ (С) Кіеўскага Патрыярхату). Два апошнія епіскапы ў свой час бралі ўдзел у хіратоніі епіскапа Святаслава.

 

Пасля хіратоніі адбыўся ўрачысты абед, на якім выступіл

- Старшыня Рады БНР спадарыня Івонка Сурвіла,

- Старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночання спадарыня Ганна Сурмач,

- Старшыня КХП БНФ спадар Зянон Пазьняк,

- былы дырэктар Гістарычнага музею ў Менску сп-р Антон Шукелойц , які ў часе нямецкае акупацыі перадаў цудатворную Менскую ікону БМ у храм БАПЦ, 

- сакратар Кансысторыі БАПЦ спадар Якуб Сапежынскі,

- Старшыня Парафіяльнае рады кафедральнага сабору д-р Расьціслаў Гарошка,

- Старшыня Парафіяльнае рады прыхода г. Гайлянд Парку сп-р Віктар Дубяга, які яшчэ прыслугоўваў у Беларускай царкве ў Розэнгайме (Нямеччына) ў канцы 1940-ых г.г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Япіскап Віленскі Серафім

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Святая Літургія ў кафедральным саборы Св. Кірылы Тураўскага

 

Рубрыка: