Красавік 2010

  1. УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА БЕЛАРУСІ Ў 1838 г.: НЕКАТОРЫЯ МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ

     

    З канца ХVIII ст. расійскі царызм стаў на шлях абмежавання ўплыву уніяцкай царквы з мэтай яе ліквідацыі ў перспектыве. Захаванне царквы, якая не гарнулася да трону, улады звязвалі з небяспекай сепаратызму. Яна перашкаджала самадзяржаўна-сінодаваму рэжыму ў ажыццяўленні яго нівеляцыйнай палітыкі ў заходніх губернях. Свае дзеянні прыкрывалі сентэнцыямі пра «непадзельнасць расійскага народа», якой нібыта пагражае «злацінізаванае» і «апалячанае» уніяцтва.

     

  2. ДА ПРАБЛЕМЫ НАРОДНАГА КАТАЛІЦЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.

    Гісторыя хрысціянскіх канфесій у Беларусі ўяўляе сабою вялікі комплекс даследчых праблем. Яе вывучэнне да нядаўнага часу канцэнтравалася на даследаванні ці то гісторыі рэлігійных інстытутаў, ці вераванняў і рэлігійных уяўленняў увогуле з увагай да дахрысціянскіх элементаў. Даследаванняў пэўных практык хрысціянскіх канфесій, як нечага цэласнага, з перспектывы штодзённасці пакуль што мала ці яны носяць фрагментарны характар [2].

  3. ХРИСТИАНСТВО ГЛАЗАМИ СТУДЕНТОВ

    Религия всегда была и остается важнейшим элементом национального самосознания, национального менталитета миллионов людей. Так, иудаизм подчеркивает исключительность и богоизбранность евреев, синтоизм прокламирует особое предназначение японской нации, англиканство указывает на особую роль британцев, православие неустанно говорит о русских как «народе-богоносце» и т.д.

  4. КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ І НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ХХ ст. (НА МАТЭРЫЯЛЕ БЕЛАРУСІ)

    Касцёл, згодна з тэалагічным вучэннем, з'яўляецца сацыяльным інстытутам, які ажыццяўляе сувязь зямнога з незямным, але, з'яўляючыся часткай грамадства, ён не можа быць ізаляваным ад многіх праблем, якія ўзнікаюць у грамадстве. Свае адносіны да іх Касцёл выказвае, зыходзячы з хрысціянскага вучэння, патрыстыкі, пастаноў Усяленскіх сабораў і інш.

  5. Спробы беларусізацыі праваслаўнай царквы ў ІІ Рэчы Паспалітай (1921-1939 гг.)

    З уваходжаннем у 1921 г. Заходняй Беларусі ў склад Польскай дзяржавы праваслаўная царква на гэтай тэрыторыі апынулася ў няпростай сітуацыі. У адрозненне ад Расійскай імперыі, дзе самаўладдзе абапіралася на гэты магутны дзяржаўна-ідэалагічны інстытут, у ІІ Рэчы Паспалітай, каталіцкай дзяржаве, праваслаўе вымушана было мірыцца з новай роляй канфесійнай меншасці. Адпрацаваная стагоддзямі задача ідэалагічна-патрыятычнага выхавання расійскіх грамадзян страціла свой сэнс.

  6. НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПЫТАННЕ Ў ПАЛІТЫЦЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў 1921-1939 гг.

    Падчас Першай сусветнай вайны наступіў хуткі рост нацыянальнай свядомасці народаў, якія раней не праяўлялі вялікіх палітычных імкненняў. Змены такія відавочныя былі таксама сярод беларусаў, эліта ў 1918 г. прадпрыняла спробу стварэння сваёй незалежнай дзяржавы. Падзел Беларусі Рыжскім дагаворам стварыў сітуацыю, што ў межах Польшчы апынулася амаль 2 млн. беларусаў, у большасці - праваслаўнага веравызнання.

  7. ЛЁС ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ БССР У 20-30-я гг. ХХ ст.

    Кастрычнік 1917 г. стаў пачаткам крыжовага шляху для Праваслаўнай Царквы, як і для іншых веравызнанняў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Савецкая дзяржава аб'явіла сваёй мэтай пабудову «справядлівага камуністычнага грамадства» без Бога. Пачалася карэнная ломка ўсяго папярэдняга ўкладу жыцця і сістэмы каштоўнасцяў. Любая сістэма каштоўнасцяў абапіраецца на той ці іншы від веры. Вера можа быць не толькі релігійнай (вера ў Бога), як сцвярджае прафесар А.І. Осіпаў, але і безрэлігійнай (вера ў перамогу камунізму, у вечнасць матэрыі, у «геній» правадыра).

  8. ПОЛІКАНФЕСІЙНЫ ФАКТАР ГІСТОРЫІ Ў ФАРМАВАННІ СВЯДОМАСЦІ

    Характэрным фактарам культуратворчага працэсу беларускага народа з'яўляецца фактар поліканфесійнага ўплыву, які можна разглядаць, аналізаваць і ацэньваць з рознага боку: і як шматварыянтнасць увасаблення хрысціянскага ідэалу, і як шматвектарнасць у развіцці культуры, і як дзяржаўна-канфесійную экспансію з перспектывай дэнацыяналізацыі карэннага этнасу. Як бы мы ні падыходзілі да поліканфесійнасці беларускай гісторыі, кожны падыход мае свае мінусы і плюсы.

  9. НЕАПАГАНСТВА І ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСІ

    Напачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя беларускае грамадства апынулася ў атмасферы разгубленасці і бездапаможнасці. У выніку пэўных палітычных зменаў адбыўся светапоглядны крызіс, які ахапіў значную частку насельніцтва нашай краіны.

  10. ЦАРКОЎНЫЯ ЛЕТАПІСЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ ХІХ- ХХ ст. ЯК КРЫНІЦЫ ПА ГІСТОРЫІ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ БЕЛАРУСІ

     

    Вядома, што летапісы як самабытныя гістарычна-літаратурныя помнікі пісьменства існавалі на тэрыторыі Беларусі ў перыяд з ХІ па ХVIII ст. Аднак традыцыя гэтага жанру захоўвалася і працягвалася далей, у многім дзякуючы дзейнасці праваслаўных прыходскіх святароў. Гэтая цікавая старонка айчыннага крыніцазнаўства на сённяшні дзень застаецца і маладаследаванай, і неацэненай, але відавочна, што яна не згубіла сваёй каштоўнасці ў вывучэнні лакальнай гісторыі Беларусі і асобных царкоўных прыходаў і манастыроў і сёння.

     

Старонкі