Свята Божага Цела католікі адзначылі традыцыйнымі працэсіямі (+ ФОТА)
Само свята ў гонар сакрамэнту Эўхарыстыі адзначаецца ў другой чацвер пасля свята Святой Тройцы, а працэсіі са святымі дарамі праводзяцца альбо ў гэты ж дзень, альбо ў бліжэйшыя. Напрыклад, ў апошнюю нядзелю траўня, як гэта адбываецца ў Мінску.

Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, які распачаўся 24 траўня, праводзіцца ў Беларусі ўпершыню і прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Сярод ганаровых гасцей кангрэса – папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.
Падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які 24-26 мая праходзіць у Гродне, папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі адказаў на пытанне, што трэба зрабіць, каб Пантыфік наведаў Беларусь.
24 траўня пасля Боскай Літургіі і малебну ў Свята-Духавым саборы адбыўся традыцыйны хрэсны ход да Мінскага замчышча да падмурку першага мінскага храма. У хросным ходзе прынялі ўдзел святары з усіх храмаў горада, а ўзначаліў яго епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
21 мая Аляксандр Лукашэнка быў прыняты Папам Рымскім Францішкам ў Апостальскім палацы ў Ватыкане. Папа і кіраўнік Беларусі абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой. У ходзе размовы Лукашэнка запрасіў Папу Францішка наведаць Беларусь.
Сярод шматлікіх прысутных на цырымоніі адкрыцця былі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, настаяцель праваслаўнага прыхода Усіх Святых протаіерэй Фёдар Поўны.
Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі мансеньёра Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Мансеньёр Габар Пінтэр змяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.